Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы і допыты працягваюцца. Клюеў. Калесьнік. Суравец


У 7-30 у Менску пачаўся ператрус у каардынатара кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Клюева. Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным.

3 студзеня пасьля адбыцьця 15 сутачнага арышту яму прад’яўлена пастанова аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыездзе), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна 96".

На 15 гадзін прызначаны допыт наваполацкага кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саньнікава Віктара Калесьніка. Напярэдадні супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры ў знаёмай актывіста, дзе ён у гэты час знаходзіўся. У выніку былі канфіскаваныя ноўтбукі Калесьніка і гаспадыні кватэры.

Сёньня на гутарку ў КДБ выклікалі намесьніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліну Суравец. Учора ў КДБ дапыталі старшыню БАЖа Жану Ліцьвіну, 12 студзеня – яе намесьніка Андрэя Бастунца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG