Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёву не дазволілі выехаць у Варшаву


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў
Сьледчы КДБ Беларусі не дазволіў экс-кандыдату ў прэзыдэнты Рыгору Кастусёву выехаць у Варшаву для ўдзелу ў канфэрэнцыі, на якой будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі.

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў прэс-службе Партыі БНФ.

"Былы кандыдат у прэзыдэнты зьяўляецца адным з падазраваных па справе 19—20 сьнежня (аб масавых беспарадках) і без дазволу сьледчага ня мае права выяжджаць за межы Беларусі", — адзначылі ў прэс-службе.

Партыю БНФ на канфэрэнцыі ў Варшаве будзе прадстаўляць яе старшыня Аляксей Янукевіч. У сустрэчы возьмуць удзел беларускія і польскія палітыкі, а таксама сваякі арыштаваных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG