Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менску ідэнтыфікавала больш за 120 «актыўных удзельнікаў беспарадкаў» 19–20 сьнежня ў беларускай сталіцы. Пра гэта агенцтву Інтэрфакс паведамілі ў менскай міліцыі.
Суразмоўца агенцтва заявіў, што сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня выяўленыя асобы звыш 120 чалавек, якія бралі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі апазыцыі на плошчы Незалежнасьці. 31-му зь іх прад’яўленыя абвінавачаньні.
Дагэтуль праваахоўныя органы казалі пра 22 чалавек, якія абвінавачваюцца ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». Паводле дадзеных праваабаронцаў, такіх асобаў было 25, а яшчэ 14 маюць статус падазраваных.