Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкія парлямэнтары супраць візыту С. Мартынава ў Брусэль



Некалькі дэпутатаў галяндзкага парлямэнту ад хрысьціянска-дэмакратычнай партыі выступілі з заявамі наконт немэтазгоднасьці візыту кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусэль пакуль Эўразьвяз не абмяркуе пытаньне аб увядзеньне санкцыяў адносна афіцыйнага Менску за несправядлівыя выбары і рэпрэсіі супраць апазыцыі.

Адпаведная заява зьявілася, у прыватнасьці, на сайце дэпутата Гэнка Яна Ормэлa. Ён і яго калега па партыі Пітэр Омтзігт задалі адпаведныя пытаньні міністру замежных справаў Уры Розэнталю падчас парлямэнцкіх слуханьняў.

Найвышэйшы прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан мае намер сёньня прыняць Мартынава на ягоную просьбу.

Эўразьвяз і ЗША разглядаюць пытаньне аб увядзеньні санкцый адносна афіцыйнага Менску. Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла пра магчымасьць санкцый, уключна з забаронай на ўезд у ЗША Аляксандру Лукашэнку і ягоным паплечнікам.

Зараз дзейнічаюць амэрыканскія эканамічныя санкцыі адносна беларускага канцэрну “Белнафтахім”, а таксама эўрапейскія візавыя санкцыі адносна 5 беларускіх дзейных і былых чыноўнікаў. Адносна яшчэ 36 беларускіх урадоўцаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам, візавыя санкцыі ЭЗ замарожаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG