Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-акцыя салідарнасьці са зьняволенымі


У інтэрнэце стартавала яшчэ адна кампанія салідарнасьці зь людзьмі, абвінавачанымі ці падазраванымі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.

На сайце www.petitionbuzz.com распачаты збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў. Да 12 студзеня, на задуму ініцыятараў, трэба сабраць 150 тысяч подпісаў з патрабаваньнем вызваленьня незаконна затрыманых падчас мірнай акцыі ў Менску. Гэтыя подпісы будуць накіраваныя ва ўрад Беларусі, у ААН і Эўрапарлямэнт.

Група аднадумцаў працуе ў шчыльным кантакце з Камітэтам сваякоў арыштаваных "Вызваленьне"

Асноўнай мэтай дэкляруецца арганізацыя падтрымкі палітзьняволеным, якія рызыкуючы сваім здароўем і жыцьцём змагаюцца за свабоду Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG