Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі пра цьвярозую ацэнку і інтарэсы адзінай Эўропы


МЗС Беларусі канстатуе, што частка эўрапейскіх партнэраў мае скажоныя ўяўленьні пра рэальную палітычную і сацыяльную сытуацыю ў рэспубліцы. Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, адказваючы на пытаньні журналістаў у сувязі з заявамі палітычных дзеячаў Эўропы наконт магчымых санкцыяў у дачыненьні да беларускіх уладаў.

"Мы канстатуем, што частка нашых эўрапейскіх партнэраў мае скажоныя ўяўленьні пра рэальную палітычную і сацыяльную сытуацыю ў Беларусі Гэта падштурхоўвае іх да прыняцьця рашэньняў, якія будуць наносіць шкоду нармальнаму ўзаемадзеяньню і тым каштоўнасьцям, прыхільнасьць якім яны самі дэкляруюць, — сказаў ён. — "Гэта контрапрадуктыўная пазыцыя, якая ўжо даказала сваю беспэрспэктыўнасьць у мінулым дзесяцігодзьдзі".

"Са свайго боку мы заяўляем пра неабходнасьць цьвярозай ацэнкі сытуацыі і працягу канструктыўнага дыялёгу на ўсіх узроўнях. Толькі такі падыход адпавядае інтарэсам адзінай Эўропы і спрыяе ўмацаваньню агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў", — адзначыў Андрэй Савіных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG