Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі выпускаць затрыманых

абноўлена


Саша, якую варта віншаваць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:04 0:00
Наўпроставы лінк


20:20
З ізалятара на вуліцы Скарыны вызвалілі частку зьняволеных дзяўчат. Іх вывозілі на аўтобусах на пэўную адлегласьць і выпускалі.

Сярод вызваленых — аўтар «Свабоды» Будзімір. Ён паехаў дахаты.

20:15 Тры аўтобусы з Жодзіна прыбылі ў Менск. Вязьняў высаджвалі на трох станцыях мэтро: «Уручча», «Маскоўская» і «Ўсход».

19:20 Вызваленыя ўсе 11 грамадзянаў Расеі, затрыманыя 19 сьнежня ў Менску, перадае «Інтэрфакс» з спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

19:00 Са спэцпрымальніка-разьмеркавальніка ГУУС Менску адпушчана больш за 100 чалавек, якія адбылі 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі апазыцыі 19 сьнежня. Гэта амаль усе арыштаваныя на 10 сутак. Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў ГУУС Менску.

18:40
Каля 20 сваякоў і сяброў сабраліся ля ізалятару на вуліцы Скарыны, каб сустрэць зьняволеных, якіх павінны выпусьціць на волю. Аднак, паводле валянтэра Юр’я, ад ізалятара адцясьняюць сваякоў і кажуць чакаць, бо часу яшчэ шмат. Пакуль выпусьцілі толькі грамадзянку Расеі Настасьсю Рыбачэнка, асуджаную на 15 сутак. Яе забралі сваякі.

18:30 Паводле ўдакладненых зьвестак, з Акрэсьціна затрыманых пачалі адпускаць з 9 гадзіны. З 11 да 18 гадзіны выпусьцілі 47 чалавек, паведаміла валанцёрка Алена Валынец.Таксама людзей вывезьлі на трох аўтазаках і выпускалі ў горадзе. Але з большасьцю вызваленых пакуль не ўдалося зьвязацца па тэлефоне.Таксама пакуль невядома, колькі дакладна людзей выйдзе на волю. У Жодзіна людзей пасадзілі ў тры міліцэйскія аўтобусы і вязуць у Менск. З ізалятара на Скарыны пакуль зьняволеных не выпускаюць, там адбываюць тэрмін дзесяткі дзяўчат.

17:50 Зь СІЗА Жодзіна ў кірунку Менску выехалі тры аўтобусы з арыштаванымі.

З Акрэсьціна вывезьлі людзей у двух аўтазаках, машыны за імі не прапусьцілі. Людзей выпусьцілі з аўтазакаў у розных месцах гораду.
12:00 Каля дваццаці чалавек з тых, хто быў арыштаваны ў часе разгоне мітынгу 19 сьнежня і асуджаны на 10 сутак арышту, адпусьцілі.

Пры выхадзе ім перадалі паштоўкі з волі. Вызваленых сустракаюць з падарункамі валянтэры і сваякі вязьняў, асуджаных на большы тэрмін, якія прынесьлі перадачы.

Вязьні Акрэсьціна: Мы перамаглі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:43 0:00
Наўпроставы лінк


Вызваленым прапануюць прававую дапамогу і грошы, каб даехаць дадому. У аднаго з вызваленых, Мікалая, рука ў гіпсе — спэцназ паламаў яе, разганяючы дэманстрацыю. Ён кажа, што рука зраслася няправільна і давядзецца пералечваць.

Пра ўтрыманьне ў турме вызваленыя асаблівых жахаў не апавядаюць. Кажуць, што найгорш было падчас разгону акцыі і затрыманьня, а таксама пазьней, калі некаторыя па 2 ночы правялі ў аўтазаках.

"Глядзеў спецназаўцам у вочы"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:37 0:00
Наўпроставы лінк


Апрача таго, з турмы на Акрэсьціна выехаў аўтазак. Ня выключана, што ў ім таксама ўдзельнікі дэманстрацыі 19 сьнежня.

Агулам сёньня маюць выпусьціць каля 300 чалавек з розных турмаў, у тым ліку — з турмы на Акрэсьціна, з Жодзінскай турмы, з ізалятара часовага ўтрыманьня Менскага раёну.

Гэтаму хлопцу зламалі пальцы пры затрыманьні


Партрэт на памяць ад сукамерніка-мастака




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG