Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваных стала 26


Да 30 сьнежня сьледзтва павінна прад'явіць арыштаваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня афіцыйнае абвінавачваньне альбо адпусьціць іх.

Паводле праваабарончага цэнтру "Вясна", у справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня на сёньняшні дзень 26 падазраваных. Зь іх 23 утрымліваюцца ў сьледчым ізалятары КДБ, кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Вус — пад падпіскай аб нявыезьдзе, Мікіта Ліхавід павінен быць дастаўлены ў ізалятар КДБ бліжэйшым часам з Жодзінскай турмы.

Апошні са сьпісу падазраваных — Андрэй Федаркевіч, які быў арыштаваны на 10 сутак адміністратыўнага арышту і ўтрымліваўся ў турме ў Жодзіна — ужо пераведзены ў ізалятар КДБ у Менску.

Супрацоўнікі КДБ шукаюць таксама Мікіту Краснова. 27 сьнежня ў яго дома быў ператрус, у пастанове на правядзеньне якога статус моладзевага актывіста быў таксама пазначаны як "падазраваны".

29 сьнежня большасьці падазраваных павінны прад'явіць абвінавачаньне або прыняць рашэньне аб іх вызваленьні.

Двое затрыманых прэвэнтыўна, Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, падазраюцца ў злосным хуліганстве. Тэрмін арышту ім працягнулі яшчэ на 10 сутак без выстаўленьня абвінавачаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG