Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты "Знамя Юности", дзе ён працаваў апошнія чатыры месяцы, звольнены. Алесь акрамя дзяржаўнага выданьня, супрацоўнічаў з рэдакцыямі недзяржаўных СМІ.
Сабе на пошту ён атрымаў ліст з наступным зьместам:
"Добры дзень, Алесь. Паведамляем, што ў адпаведнасьці з рашэньнем галоўнага рэдактара Яўгена Канстанцінавіча Мялешкі, вам неабходна напісаць заяву на звальненьне зь сёньняшняга дня. Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Вольгі Паўлаўны Ярошанкі (тэл. 8 (017) 292-38-22)".
Алесь кажа, што на самой справе прычынай звальненьня стала адмова выконваць заданьні рэдакцыі. Былыя калегі распавялі што ж гэта за заданьні:
"Паводле рэдактара, я павінен быў пісаць як добра ў нас праходзяць выбары; праводзіць апытаньні берасьцейцаў, дзе яны павінны расказваць, як яны аднагалосна падтрымліваюць дзеючага прэзыдэнта. Імёны альтэрнатыўных кандыдатаў указваць забаронена. У любым матэрыяле толькі пазытыў. А ў апошні раз мяне прасілі асудзіць Плошчу. Пісаць на гэтыя тэмы я адмовіўся. А потым прыйшло гэты ліст. Сам Мялешка і Ярашэнка мне ніякіх заданьняў не даваў, усё абмяркоўвалася па тэлефоне, натуральна, у вуснай форме, з пажаданьнем, што я сам павінен разумець, што мусіць быць у артыкуле".
Алесь перакананы, што прычына звальненьня – палітычна матываваная.