Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Фінляндыі


Finland - Picket in support of Belarusian prisoners, 27Dec2010
Finland - Picket in support of Belarusian prisoners, 27Dec2010
Фінскія дзеячы культуры правялі ў Хельсынкі акцыю салідарнасьці ў падтрымку арыштаваных у Беларусі прэзыдэнцкіх кандыдатаў і іх прыхільнікаў. На прыступках лесьвіцы да будынка парлямэнту былі запаленыя сьвечкі.

Удзельнікі акцыі заклікалі фінскіх дзяржаўных кіраўнікоў ужыць рашучыя захады для найхутчэйшага вызваленьня арыштаваных.

У акцыі, якая пачалася ў 16 гадзін, бралі ўдзел, сярод іншых, мастацкі кіраўнік тэатру «Q» Анты Хіетала, дырэктар тэатру Юха Ёкела, прадстаўнікі фінскага ПЭН-клюбу і Amnesty International.

У акцыі ўзяло ўдзел каля 100 чалавек. Акцыя шырока асьвятлялася ў фінскім тэлебачаньні, радыё і ў прэсе.

Фота: Патэ Пэсоніюс


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG