Ператрусы ў дэмакратычных актывістаў працягваюцца. Сёньня а 12-й гадзіне супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў кватэру ккардынатара моладзевай кампаніі "Грамадзянін" Мікіты Краснова. Самога Мікіты ў хаце не было.
Супрацоўнікі КДБ паказалі бацькам Мікіты пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні іх сына і дазвол сьледчага КДБ на ператрус. Адразу папярэдзілі, што шукаюць рэчы, зьвязаныя з акцыяй 19 сьнежня. Шукалі нейкую куртку з капюшонам, кампутар, флэшкі. У хаце нічога не знайшлі, бо рэчаў Мікіты там няма. Запытвалі, дзе зараз можа знаходзіцца Мікіта Красноў. Зьбіраюцца шукаць яго ў бабулі, сяброў.
Частка актывістаў кампаніі "Грамадзянін" хаваецца, каля 10 чалавек адбываюць пакараньне ў ізалятарах на Акрэсьціна і ў Жодзіна.