Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны аргкамітэт у падтрымку пацярпелых


Сёньня ў Менску створаны каардынацыйны камітэт грамадзкай салідарнасьці з палітвязьнямі і пацярпелымі пасьля падзеяў 19 сьнежня. Пра гэта было аб'яўлена на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб кватэры партыі БНФ.

Сярод стваральнікаў аргкамітэту камітэту намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімер Колас, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ад незалежных прафсаюзаў – Генадзь Фядыніч, ад штабу Андрэя Саньнікава -- Віктар Івашкевіч. Галоўная мэта аргкамітэту -- каардынаваць намаганьні па вызваленьні палітвязьняў, аказваць матэрыяльную і арганізацыйную дапамогу студэнтам, звольненым з унівэрсытэтаў за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

У сваёй першай заяве аргкамітэт запатрабаваў паказаць людзям Някляева, дапусьціць да яго адваката.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG