Браты і сёстры, мамы, таты...
Бы нейкі сон – Каляды ў кратах.
За вас перажываюць дзесьці
Браты і сёстры, жонкі, дзеці.
Калядны вечар у цямрэчы,
У палоне ценяў недарэчных...
Ды калі Вера і Любоў ёсьць,
Надзея пераможа боязь.
Хай пераможа Цуд Калядны
Драты, муры, замкі і краты,
Хай вас цяплом сагрэе Сьвята
Браты і сёстры, мамы, таты!
Бы нейкі сон – Каляды ў кратах.
За вас перажываюць дзесьці
Браты і сёстры, жонкі, дзеці.
Калядны вечар у цямрэчы,
У палоне ценяў недарэчных...
Ды калі Вера і Любоў ёсьць,
Надзея пераможа боязь.
Хай пераможа Цуд Калядны
Драты, муры, замкі і краты,
Хай вас цяплом сагрэе Сьвята
Браты і сёстры, мамы, таты!