Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прайшоў ператрус у фірме Дзьмітрыя Вуса


Як паведаміла "Свабодзе" давераная асоба Дзьмітрыя Вуса Людміла Бажок, сёньня прайшоў ператрус у офісе Таварыства з дадатковай адказнасьцю "Трывіюм", кіраўнік якога — Дзьмітры Вус.

Супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў офіс каля 12-й гадзіны і праводзілі ператрус цягам трох гадзін. Падчас допыту прысутнічала толькі сакратарка фірмы, бо астатніх супрацоўнікаў не пускалі на працоўныя месцы. Забралі кампутары, тэчкі з падпіснымі лістамі за Статкевіча і Вуса, улёткі кандыдатаў. З супрацоўнікаў фірмы нікога не затрымлівалі. Сам Вус цяпер на волі. Апошні раз яго дапытвалі ў КДБ 23 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG