Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Уры Розэнталь у размове з прадстаўніком ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіў, што яго краіна гатовая бліжэйшым часам зрабіць адпаведныя захады ў дачыненьні да Менску.
Падстава для такога рашэньня — непразрыстыя і недэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары, а таксама выкарыстаньне ўладамі жорсткага гвалту супраць тых дэманстрантаў, якія выказалі сваю нязгоду ў сувязі з вынікамі галасаваньня.
Міністар падкрэсьліў, што арышты сотняў дэманстрантаў, у тым ліку некалькіх кандыдатаў на прэзыдэнта — непрымальныя. Асабліва непакоіць тое, што месцазнаходжаньне шмат каго з затрыманых да гэтага часу невядомае.
Уры Разэнталь лічыць, што Брусэлю варта разгледзець магчымасьць паўторнага ўвядзеньня абмежаваньняў на паездкі прэзыдэнта Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў у ЭЗ на дадатак да фінансавых санкцый.