Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у кватэры Аляксандра Фядуты


У кватэры даверанай асобы Ўладзімера Някляева Аляксандра Фядуты правялі ператрус. Пра гэта паведаміла жонка палітоляга.

Жонка Фядуты Марына паведаміла БелаПАН, што ператрус праводзілі чатыры супрацоўнікі КДБ:

"Забралі ноўтбук, флэшкі, нейкія паперы, фатаграфію Сашы зь сябрамі і калегамі – усяго 17 прадметаў. Паводзілі сябе карэктна. Усё доўжылася каля паўтары гадзіны".

Аляксандр Фядута – давераная асоба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які быў жорстка зьбіты 19 сьнежня, трапіў у шпіталь і адтуль вывезены супрацоўнікамі спэцслужбаў у сьледчую турму КДБ. Паводле гарадзкой управы міліцыі Аляксандар Фядута ў ліку 19 чалавек таксама падазраецца ў датычнасьці да масавых непарадкаў і знаходзіцца ў турме КДБ "амэрыканка". Палітоляг быў затрыманы 20 сьнежня.

У 1994 годзе Аляксандар Фядута быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, уваходзіў у ягоны перадвыбарчы штаб, пазьней пэўны час узначальваў управу інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG