Літва і Эўропа былі занадта наіўныя, калі верылі ў дэмакратычныя выбары ў Беларусі, заявіла сёньня сьпікер літоўскага парлямэнту Ірэна Дзягуцене на адным зь літоўскіх радыёканалаў, камэнтуючы выбары ў Беларусі.
Дзягуцене прызналася, што яна расчараваная ў Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго візыт у Вільню ў мінулым годзе даваў пэўныя надзеі.
"І Літва, і Эўропа былі занадта наіўныя, думаючы, што недэмакратычнымі спосабамі можна ўвесьці дэмакратыю, што чалавек, які нейкі час карыстаўся аўтарытарнымі мэтадамі, раптам прачнецца і стане дэмакратам. Цудаў не бывае, гэта яшчэ раз даказвае, што Беларусі трэба расьці, каб атрымаць урокі дэмакратыі", – сказала Дзягуцене.
"Сёньня перад Эўропай паўстала сур'ёзнае пытаньне – ці ня варта пасьля такіх выбараў перагледзець свае адносіны зь Менскам ня толькі Літве, але і іншым краінам Эўразьвязу", – дадала сьпікер літоўскага парлямэнту.