Я паспрабаваў аднавіць падзеі ночы 19-20 сьнежня, што прывялі да скандальнай заявы Раманчука… Што адбылося паміж першай і пятай гадзінай 20 сьнежня, мне так і ня стала вядома, пра гэта можа распавесьці толькі сам Яраслаў.
Пачнем з таго, што ўсім назіральным людзям было і так дастаткова зразумела: заяву, якую Раманчук чытае перад тэлекамэрамі дзяржаўных тэлеканалаў, ён сам не пісаў. Меркаваць пра гэта можна было ўжо пасьля таго, як у эфіры "Свабоды" 20 сьнежня Раманчук, адказваючы на прамое пытаньне майго калегі Юрыя Дракахруста "Можа, вас паставілі ў сытуацыю, калі вы вымушаны былі гэта напісаць і сказаць?", сказаў "Не камэнтую". Яраслаў як сумленны чалавек не захацеў хлусіць, але і ня мог сказаць праўды. Тыя, хто бачыў гэтае відэа, могуць заўважыць, што Раманчук літаральна не падобны да сябе. Ён незвычайна бледны, я б сказаў, зьмярцьвела бледны, ён чытае тэкст "па паперцы", чаго фактычна ніколі ня робіць. Мала таго, ён чытае з памылкамі, папраўляецца, учытваючыся ў напісаныя ня ім радкі. У гэтым тэксьце, дзе ён асуджае дзеяньні Рымашэўскага, Статкевіча і Саньнікава, Раманчук прамаўляе такія рэчы, якіх ён ніколі не напісаў бы сам. "Санникову, подогреваемому его супругой Ириной Халип" — гэта стыль кдбэшных "публіцыстаў", а не Раманчука.
Я паспрабаваў аднавіць падзеі той ночы, што прывялі да гэтай скандальнай заявы Раманчука. Як вядома, разам з камандай Яраслаў быў на Кастрычніцкай плошчы, нават выступіў там. Раманчук ня быў прыхільнікам паходу на плошчу Незалежнасьці, але, калі людзі пайшлі па праспэкце, ён, тым ня менш, далучыўся да шэсьця. На самой плошчы Раманчук быў у цэнтры падзеяў, але, як кажуць сьведкі, іншыя кандыдаты ў прэзыдэнты асабліва не зьвярталі на яго ўвагі. Прынамсі, як сказалі мне людзі, што былі побач зь ім, у адзін момант Раманчук нават паскардзіўся, што хацеў нешта параіць Рымашэўскаму, Саньнікаву і Статкевічу, але яго па сутнасьці праігнаравалі. Потым быў разгон, Раманчук заставаўся на плошчы да канца падзеяў, але ня быў затрыманы. Ён пайшоў дадому і, паводле ўскосных сьведчаньняў, дайшоў да сваёй кватэры. Прынамсі, калі намесьнік старшыні АГП Леў Марголін званіў Яраславу каля першай гадзіны ночы, той сказаў, што зь ім усё ў парадку. Марголін кажа, што Яраслаў у момант гэтай размовы быў у памяшканьні.
Што адбылося паміж першай і пятай гадзінамі ночы 20 сьнежня, мы ня можам ведаць. Пра гэта можа распавесьці толькі сам Яраслаў альбо самыя блізкія да яго людзі. Прызнаюся, я гутарыў зь нявестай Яраслава Алесяй Емяльянавай, якая паведаміла некаторыя абставіны, падзялілася сваімі развагамі, але на прамое пытаньне, ці ведае яна, што адбылося тады ўначы, ня стала адказваць.
Як бы там ні было, а пятай гадзіне Раманчук дасылае смску прэсавай сакратарцы Аксане Крышчановіч пра тое, што а 9-й гадзіне ён правядзе тэрміновую прэсавую канфэрэнцыю. Гэта было даволі нечакана, бо папярэдне прэс-канфэрэнцыя была прызначаная на 12 гадзінаў. Калі Аксана разам з Львом Марголіным прыйшлі да месца правядзеньня прэс-канфэрэнцыі, там ужо былі тэлекамэры трох дзяржаўных каналаў: БТ, ОНТ і СТВ. Незалежных журналістаў не было — яны былі занятыя арыштамі і хапуном на плошчы Незалежнасьці. Нечакана для сваіх калегаў Яраслаў дастаў з кішэні паперку і, запінаючыся, зачытаў сваю (цяпер ужо сумнавядомую) заяву. На гэтым "прэс-канфэрэнцыя" скончылася.
Лішне казаць, што Крышчановіч і Марголін былі шакаваныя. Калі Марголін выказаў сваю нязгоду з гэтай заявай, Раманчук стаў гаварыць, што калі б ён не зрабіў такой заявы, усё магло б стаць значна горш, "Лукашэнка ўсіх закатае ў асфальт" і "трэба ратаваць Анатоля".
Гэта, бадай, усе факты, якія мы маем. Нам застаецца толькі выказаць некалькі суб'ектыўных думак пра тое, што ж "здарылася з Раманчуком".
Бадай, найбольш "прыязная" для Раманчука вэрсія сьцьвярджае, што Яраслаў пайшоў на гэта, каб выратаваць Анатоля Лябедзьку. Менавіта пра гэта Раманчук гаварыў падчас сваёй кароткай сустрэчы з Лукашэнкам, і гэтыя словы нават паказалі па дзяржаўных тэлеканалах. Як на мяне, дык гэтая вэрсія выглядае хутчэй як афіцыйнае апраўданьне дзеяньняў Яраслава. Ну сапраўды, чаму ён просіць вызваленьня толькі Лябедзькі, а ня ўсіх затрыманых? Ці хаця б усіх затрыманых сябраў АГП? І як гучаць аргумэнты Раманчука пра тое, што Лябедзьку трэба выпусьціць, бо ён не вінаваты? А іншыя, атрымліваецца, вінаватыя?
Таксама менш за ўсё я схільны давяраць традыцыйнай абывацельскай банальнай вэрсіі, што "Раманчука купілі". Далі нейкую пасаду, паабяцалі свабоду дзеяньняў і гэтак далей. У дыпляматычных колах ужо ходзяць чуткі, што Раманчук можа стаць намесьнікам міністра замежных справаў (заўважу, што часта менавіта ў дыпляматычныя колы наўмысна ўкідваюцца нейкія дэзы). Раманчук павінен разумець, што прыняцьцё ім любой пасады цяпер — у такой сытуацыі, пад такім "соўсам" — азначае палітычную сьмерць: ён ня стане сваім для лукашэнкаўскай намэнклятуры, а дэмакратычная супольнасьць яго пракляне. Зь іншага боку, прыручыць менавіта Раманчука вельмі важна для Лукашэнкі — не сакрэт, што акурат Раманчук быў адным зь любімых кандыдатаў многіх эўрапейскіх палітыкаў. Маніпуляваць ім — гэта яшчэ і азначае атрымаць лішні козыр у складанай палітычнай гульні з Эўропай.
Трэцяя вэрсія і, магчыма, самая праўдападобная: калегі Раманчука па АГП упэўненыя, што Яраслава зламалі. Чым зламалі, зразумела, сказаць дакладна ня можа ніхто. Магчыма, проста красамоўна намалявалі пэрспэктыву турэмнага зьняволеньня і таго, што можа адбыцца зь Яраславам за кратамі. Мы ведаем, што ў адрозьненьне ад Анатоля Лябедзькі Раманчук ня вулічны баец, ён ніколі не сядзеў за кратамі, яго ніколі не зьбівалі на дэманстрацыях, ягоны асабісты досьвед у беларускай палітыцы абмяжоўваўся пераважна артыкуламі ды канфэрэнцыямі. Сутыкнуўшыся з псыхалягічным (мы ня ведаем, можа і фізычным) ціскам, Яраслаў быў да яго не падрыхтаваны. У інтэрнэце цяпер зьявілася інфармацыя, што Яраславу пагражалі жыцьцём ягонага пляменьніка. Пляменьнік Раманчука сапраўды быў затрыманы на плошчы і знаходзіцца цяпер у Жодзінскім СІЗА. Натуральна, што найлепшай абаронай яму будзе поўная інфармацыя пра ягоны стан і месцазнаходжаньне.
Чым "падчапілі" Яраслава, якімі фактамі ягонай біяграфіі, якімі асаблівасьцямі ягонага прыватнага жыцьця? Мы ня можам ведаць. Але, магчыма, Яраслаў павінны зразумець, што, аднойчы трапіўшы на "кручок", вельмі цяжка будзе зь яго сарвацца.
Пачнем з таго, што ўсім назіральным людзям было і так дастаткова зразумела: заяву, якую Раманчук чытае перад тэлекамэрамі дзяржаўных тэлеканалаў, ён сам не пісаў. Меркаваць пра гэта можна было ўжо пасьля таго, як у эфіры "Свабоды" 20 сьнежня Раманчук, адказваючы на прамое пытаньне майго калегі Юрыя Дракахруста "Можа, вас паставілі ў сытуацыю, калі вы вымушаны былі гэта напісаць і сказаць?", сказаў "Не камэнтую". Яраслаў як сумленны чалавек не захацеў хлусіць, але і ня мог сказаць праўды. Тыя, хто бачыў гэтае відэа, могуць заўважыць, што Раманчук літаральна не падобны да сябе. Ён незвычайна бледны, я б сказаў, зьмярцьвела бледны, ён чытае тэкст "па паперцы", чаго фактычна ніколі ня робіць. Мала таго, ён чытае з памылкамі, папраўляецца, учытваючыся ў напісаныя ня ім радкі. У гэтым тэксьце, дзе ён асуджае дзеяньні Рымашэўскага, Статкевіча і Саньнікава, Раманчук прамаўляе такія рэчы, якіх ён ніколі не напісаў бы сам. "Санникову, подогреваемому его супругой Ириной Халип" — гэта стыль кдбэшных "публіцыстаў", а не Раманчука.
Сутыкнуўшыся з псыхалягічным (мы ня ведаем, можа і фізычным) ціскам, Яраслаў быў да яго не падрыхтаваны