Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікам заблякавалі тэлефонную сувязь


Апазыцыйны палітык Алена Скрыган паведаміла "Свабодзе", што ўвечары ў суботу былі адключаныя ўваходзячыя званкі на офісны тэлефон партыі “Справядлівы сьвет” у Менску.

У гэтым офісе сабраліся прадстаўнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін, Валеры Ухналёў, Алена Скрыган. Адключаныя таксама іх мабільныя тэлефоны. Такім чынам ускладнена каардынацыя працы назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

"Тыя зьвесткі аб парушэньнях, якія мы маглі б атрымаць апэратыўна, мы атрымаем пазьней",-- патлумачыла Алена Скрыган.

Заўтра а 10-й раніцы у штаб-кватэры Партыі БНФ па праспэкце Машэрава, 8 у Менску пройдзе прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікоў кампаніі “За справядлівыя выбары”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG