Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Датэрмінова прагаласавала больш за 17% выбарцаў


Сёньня – апошні дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня выбарчыя ўчасткі наведалі 1.224.157 грамадзян, альбо 17,4% ад агульнай колькасьці выбарцаў.

Найбольш актыўна працягваюць галасаваць у Віцебскай вобласці, дзе выбарчыя ўчасткі датэрмінова наведалі 25,9% выбарцаў. У Берасьцейскай вобласьці прагаласавалі 14,4% выбарцаў, Гомельскай — 15,5%, Гарадзенскай — 20,5%, Менскай — 15,2%, Магілёўскай — 19,9%, у Менску — 13,6%.

На выбарчых участках, створаных за мяжой, прагаласавалі 21% выбацаў.
На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе, колькасьць грамадзянаў, якія прагаласавалі датэрмінова, склала 31,3%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG