Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі фіксуюць шматлікія парушэньні з боку сябраў выбарчых камісій


Назіральнікі з выбарчага ўчастку № 6 Партызанскага раёну Менску накіравалі некалькі скаргаў у ЦВК.

Яны зафіксавалі, як а 19-й гадзіне, калі зачыняўся выбарчы ўчастак, капітан міліцыі Ягор Дашко зачыніўся на ўчастку зь невядомым чалавекам.

Адзін з назіральнікаў дагнаў на вуліцы старшыню камісіі Ніну Жалубіцкую і папрасіў вярнуцца на ўчастак і выдаліць адтуль людзей.

На наступны дзень назіральнікі засьпелі сябраў камісіі, калі выбарчы ўчастак быў зачынены. Падчас перапынку на абед сябры камісіі сышлі, але вярнуліся значна раней за той час, як яго належала адчыніць. У старшыні камісіі была пячатка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG