Калектыў тэлеканалу «Белсат» выступіў з заявай, якую далей зьбіраюцца перадаць старшыні Эўрапейскай камісіі ды эўрадэпутатам усіх фракцыяў.
Падставай для заявы стала прэм’ернае выданьне праграмы «Акно ў Эўропу», якое паказаў Першы канал беларускага тэлебачаньня. Гэты праект фінансуецца Эўракамісіяй. «Такім чынам, — адзначаецца ў заяве, — мы даведаліся, што структуры Эўрапейскага Зьвязу вырашылі прызначыць грошы эўрапейскіх падаткаплатнікаў на падтрыманьне рэжымнага беларускага тэлебачаньня. У нас як журналістаў, што доўгі час змагаюцца за свабоду слова ў Беларусі ды захаваньне належных стандартаў у галіне інфармацыі, гэты факт выклікае абурэньне і дэзарыентацыю».
У заяве таксама падкрэсьліваецца, што беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне ёсьць рупарам прапаганды рэжыму Аляксандра Лукашэнкі: «Прызнаньне ўстановамі Эўрапейскага Зьвязу тэлебачаньня, якое ёсьць элемэнтам уладных структураў і далёкае ад прыкладаў сумленнай журналістыкі, да таго ж, за 10 дзён да выбараў, — проста непрымальнае. Мы падтрымліваем дыялёг ды імкненьне да паразуменьня ў адносінах паміж Беларусьсю і Эўропай. Аднак гэты дыялёг мусіць праводзіцца з захаваньнем прынцыпаў. Эўрапейская Рада ў сваім заключэньні ад 25 кастрычніка 2010 году паставіла прагрэс у адносінах зь Беларусьсю ў залежнасьць ад павагі правоў чалавека і прагрэсу ў галіне свабоды мэдыяў».
Калектыў тэлеканалу «Белсат» заклікае ўсіх калегаў у Беларусі ды Польшчы падпісацца пад гэтай заяваю пры згодзе зь яе зьместам. Гэта можна зрабіць праз форму камэнтаваньня на сайце «Белсату».