Прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША знаходзяцца зь візытам у Беларусі.
"У склад амэрыканскай дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі праграмаў, прафэсары і вядучыя супрацоўнікі Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, дасьледчай службы Кангрэсу ЗША, фонду Карнэгі за міжнародны мір, фонду "Heritage", фонду "Ініцыятыва па скарачэньні ядзернай пагрозы", Інстытуту новых дэмакратый, Рэдфардзкага ўнівэрсытэту", — паведамілі Інтэрфаксу ў МЗС Беларусі.
"Заплянаваныя сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, з кіраўніцтвам зьнешнепалітычнага і абароннага ведамстваў, беларускімі палітолягамі і журналістамі", — дадалі ў прэс-службе.
Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды"