У вязьніцах Беларусі працягваюць утрымліваць чатырох юнакоў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў нападзе на амбасаду Расеі ды іншых злачынствах. Што новага ў справе нападнікаў-анархістаў, у якіх умовах іх трымаюць?
Адносна гэтай справы падчас Усебеларускага народнага сходу ўжо выказаўся Аляксандар Лукашэнка, які сказаў, што нібыта "ўсё вядома пра гэтыя напады". Між тым атрымаць камэнтар адносна самой справы ў праваахоўных органаў не ўдаецца: у КДБ нават не прызнаюць, што ў ведамаснай турме ўтрымліваюць Ігара Аліневіча, аднаго з чатырох затрыманых прыхільнікаў анархізму.
Пры гэтым перадачы ад бацькоў для Аліневіча ахоўнікі "амэрыканкі" раз на тыдзень прымаюць. У прэсавай службе Менскай гарадзкой міліцыі таксама справу не камэнтуюць, хаця менавіта сьледчыя гарадзкой міліцыі вялі расьсьледаваньне нападаў на розныя будынкі ў Менску, уключна з нападам на ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, які таксама адносяць на рахунак "анархістаў".
Журналіст Аляксандар Ярашэвіч, які адсочвае сытуацыю з затрыманымі паводле падазрэньняў у нападах, мяркуе, што згадка гэтай справы Лукашэнкам надае ёй выразна палітычную афарбоўку:
"Паколькі ён гэтым цікавіўся, паколькі палічыў патрэбным пра гэта загаварыць на Ўсебеларускім сходзе, значыць, ён яе трымае на кантролі. То бок, выяўляецца больш палітычны аспэкт гэтай справы".
28 лістапада ў Маскве быў затрыманы мянчук Ігар Аліневіч, які ўвосень зьехаў зь Беларусі, неўзабаве пасьля таго, як пачалі масава затрымліваць прыхільнікаў анархісцкага руху. Ужо праз два дні Аліневіча даставілі ў Менск, зьмясьцілі ў турму КДБ і выставілі абвінавачаньне. Валянціна Аліневіч ня верыць у датычнасьць сына да нападу на амбасаду Расеі і мяркуе, што доказы супраць Ігара сфабрыкаваныя беларускімі сьледчымі, якія атрымалі замову на "паказальную" справу ў стылі 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Жанчына прачытала для "Свабоды" ліст сына Ігара Аліневіча, які яна атрымала незадоўга да ягонага арышту ў Маскве. Ігар дзяліўся з маці зьвесткамі, якія меў адносна сьледзтва ў справе выбухаў.
"Сфармаваная сьледчая група, усе справы аб'ядналі ў адну. "Раскруцілі" двух стукачоў, якія даюць любыя паказаньні пад дыктоўку. Мне прыпісваюць удзел у справах, побач зь якімі мяне і не было. І кажуць гэтак людзі, якія мяне асабіста нават ня ведаюць, хіба што бачылі адзін-два разы. Але гэта палова бяды. Сьледчыя спрабуюць "раскруціць" тэму падпольнай расейска-беларускай групоўкі, у якой я нібыта самы галоўны, але гэта хлусьня. Яшчэ кажуць, што ў нас будзе стварацца аналяг расейскага цэнтру "Э" — барацьба з экстрэмізмам".
У якіх умовах зараз трымаюць абвінавачаных у справе нападу на расейскую амбасаду ды іншых нападаў? Аляксандар Францкевіч на "Валадарцы" знаходзіцца ў камэры разам з 20 вязьнямі, хаця спальных месцаў у камэры толькі 6. Чарга Францкевіча спаць звычайна выпадае на дзень. У маладога чалавека няма адной ныркі, і сваякі Аляксандра вельмі непакояцца пра ягонае здароўе. Таксама ў ізалятары на Валадарскага знаходзіцца Максім Веткін — у такіх жа цяжкіх умовах, як і Францкевіч.
Мікалая Дзядка трымаюць у ізалятары ў Жодзіна. Яго нібыта абвінавачваюць і ў рабаўніцтве мінакоў.
Ігара Аліневіча ўчора, 7 сьнежня, наведаў адвакат. Вось што пра гэта паведаміла маці арыштаванага:
"Сказаў, што паводзіць сябе ён прыстойна. Нават пачуцьцё гумару не згубіў. Адзіная просьба — нешта чытаць. Ён жа ў мяне такі, інтэлектуал, а правілы такія, што ніякія кнігі і друкаваныя матэрыялы перадаваць у турму КДБ нельга. У камэры ён сядзіць адзіны. Вось і ўсё, больш нічога адвакат не сказаў".
Валянціна Аліневіч не выключае, што яе сына дадаткова ізалявалі ў турме КДБ, каб такім узьдзеяньнем дамагчыся ад яго патрэбных сьледзтву паказаньняў.
Як стала вядома, пры канцы восені ў справу выбухаў аб'ядналі напады на амбасаду Расеі, менскі ізалятар на Акрэсьціна, казыно "Шангры-Ла", філіял "Беларусбанку", Палац прафсаюзаў, Генштаб ды іншыя інцыдэнты, якія нібыта арганізавалі прыхільнікі анархізму. Праваабаронцы кажуць, што падчас сьледзтва былі затрыманыя дзясяткі чалавек, і адзначаюць, што адносна затрыманых часта ўжываліся недазволеныя законам захады.
Адносна гэтай справы падчас Усебеларускага народнага сходу ўжо выказаўся Аляксандар Лукашэнка, які сказаў, што нібыта "ўсё вядома пра гэтыя напады". Між тым атрымаць камэнтар адносна самой справы ў праваахоўных органаў не ўдаецца: у КДБ нават не прызнаюць, што ў ведамаснай турме ўтрымліваюць Ігара Аліневіча, аднаго з чатырох затрыманых прыхільнікаў анархізму.
Пры гэтым перадачы ад бацькоў для Аліневіча ахоўнікі "амэрыканкі" раз на тыдзень прымаюць. У прэсавай службе Менскай гарадзкой міліцыі таксама справу не камэнтуюць, хаця менавіта сьледчыя гарадзкой міліцыі вялі расьсьледаваньне нападаў на розныя будынкі ў Менску, уключна з нападам на ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, які таксама адносяць на рахунак "анархістаў".
Журналіст Аляксандар Ярашэвіч, які адсочвае сытуацыю з затрыманымі паводле падазрэньняў у нападах, мяркуе, што згадка гэтай справы Лукашэнкам надае ёй выразна палітычную афарбоўку:
"Паколькі ён гэтым цікавіўся, паколькі палічыў патрэбным пра гэта загаварыць на Ўсебеларускім сходзе, значыць, ён яе трымае на кантролі. То бок, выяўляецца больш палітычны аспэкт гэтай справы".
28 лістапада ў Маскве быў затрыманы мянчук Ігар Аліневіч, які ўвосень зьехаў зь Беларусі, неўзабаве пасьля таго, як пачалі масава затрымліваць прыхільнікаў анархісцкага руху. Ужо праз два дні Аліневіча даставілі ў Менск, зьмясьцілі ў турму КДБ і выставілі абвінавачаньне. Валянціна Аліневіч ня верыць у датычнасьць сына да нападу на амбасаду Расеі і мяркуе, што доказы супраць Ігара сфабрыкаваныя беларускімі сьледчымі, якія атрымалі замову на "паказальную" справу ў стылі 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Жанчына прачытала для "Свабоды" ліст сына Ігара Аліневіча, які яна атрымала незадоўга да ягонага арышту ў Маскве. Ігар дзяліўся з маці зьвесткамі, якія меў адносна сьледзтва ў справе выбухаў.
"Раскруцілі" двух стукачоў, якія даюць любыя паказаньні пад дыктоўку.
У якіх умовах зараз трымаюць абвінавачаных у справе нападу на расейскую амбасаду ды іншых нападаў? Аляксандар Францкевіч на "Валадарцы" знаходзіцца ў камэры разам з 20 вязьнямі, хаця спальных месцаў у камэры толькі 6. Чарга Францкевіча спаць звычайна выпадае на дзень. У маладога чалавека няма адной ныркі, і сваякі Аляксандра вельмі непакояцца пра ягонае здароўе. Таксама ў ізалятары на Валадарскага знаходзіцца Максім Веткін — у такіх жа цяжкіх умовах, як і Францкевіч.
Мікалая Дзядка трымаюць у ізалятары ў Жодзіна. Яго нібыта абвінавачваюць і ў рабаўніцтве мінакоў.
Ігара Аліневіча ўчора, 7 сьнежня, наведаў адвакат. Вось што пра гэта паведаміла маці арыштаванага:
Ніякія кнігі і друкаваныя матэрыялы перадаваць у турму КДБ нельга