Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнка, каб захаваць сябе, карыстаецца напрацоўкамі БНФ"


Нафтаправод Полацак - Вэнтсьпілс
Нафтаправод Полацак - Вэнтсьпілс
Расейская кампанія "Транснафта" адключыла Беларусь ад нафтаправоду Полацак-Вэнтсьпілс. Паводле выданьня gazeta.ru, Беларусь разьлічвала выкарыстаць трубаправод для хуткага і таннага перапампоўваньня вэнэсуэльскай нафты з порту Вэнтсьпілсу на НПЗ "Нафтан". Беларусь панесла і фінансавыя страты: у нафтаправодзе Полацак - Вэнтсьпілс знаходзілася каля 150 тысяч тон нафты коштам прыкладна 90 мільёнаў даляраў. Кампанія LatRosTrans заявіла аб сваіх правах уласнасьці на тэхналягічную нафту і пачала яе канфіскацыю з трубаправоду 25 лістапада.

Канфлікт вакол нафтаправоду Полацак-Вэнтсьпілс мы папрасілі пракамэнтаваць экспэрта ў энэргетычных пытаньнях, былога супрацоўніка міністэрства энэргетыкі Беларусі Валянціна Мацкевіча.

Мацкевіч: Гэты канфлікт мае як палітычную, гэтак і эканамічную подбіўку. Але ў любым выпадку гэта моцны ўдар па Лукашэнку, па тых маршрутах
У любым выпадку гэта моцны ўдар па Лукашэнку, па тых маршрутах транспартаваньня нафты, якія ён распрацоўваў.
транспартаваньня нафты, якія ён распрацоўваў, жадаючы паказаць, як ён можа абысьціся без Расеі. Калі зьліваецца 150 тысяч тон нафты, то труба хутка можа ператварыцца ў іржавае жалеза, якое нікому непатрэбнае. І варыянт транзыту нафты з Вэнтсьпілсу на Наваполацак можа зусім зьнікнуць.

Лукашэнка, каб захаваць сябе, карыстаецца напрацоўкамі Беларускага Народнага Фронту. Яго карабель цяпер тоне, і ён прыгадаў напрацоўкі БНФ 17-гадовай даўніны і спрабуе іх скарыстаць.

Карэспандэнт: А на колькі часу спыняецца праца нафтаправоду? Яны зараз хочуць запампаваць туды азот. Можа, праца нафтаправоду хутка адновіцца?

Мацкевіч: Калі будзе распрацаваны рэвэрсны варыянт, калі будзе распрацаваны праект, помпы будуць працаваць у бок Наваполацаку, а гэта ня менш году падрыхтоўкі, то каб запоўніць гэтую трубу, патрэбна будзе
Расея паказвае, хто ў доме гаспадар.
яшчэ 150 тысяч тон. Гэта больш за 2 вялікія танкеры, гэта каля 90 мільёнаў даляраў.

Як высьвятляецца, гэтай тэхнічнай нафтай "Белнафтахім" спрабаваў увайсьці як акцыянэр у латвійскія нафтаправоды. Але сёньня можна казаць, што гэты варыянт зачыняецца, Расея паказвае, хто ў доме гаспадар.

Ёсьць суды, трэба даводзіць празь іх сваю пазыцыю.

Карэспандэнт: Вы сказалі, што Расея паказала, хто ў доме гаспадар. Але расейская кампанія мае толькі 34% акцый у той латвійска-расейскай кампаніі, якая цяпер адпампоўвае тэхнічную нафту з трубы. 64% належаць латвійскаму боку, МЗС Латвіі ў гэтым канфлікце - на баку гэтай кампаніі. Латвія -- сябра ЭЗ і НАТО. Прычым тут Расея?

Мацкевіч: Але 34% -- гэта блякуючы пакет. Хаця магчыма сапраўды нейкія
Большасьць камэнтатараў сыходзяцца на тым, што такім чынам менавіта Расея зачыняе шлях нафты з Балтыкі ў Беларусь.
пытаньні тут ёсьць і з боку Эўразьвязу. Аднак большасьць камэнтатараў сыходзяцца на тым, што такім чынам менавіта Расея зачыняе шлях нафты з Балтыкі ў Беларусь.

Нядаўна выступаў латвійскі амбасадар і ён папярэджваў улады Беларусі, што трэба дамаўляцца з Расеяй. Так што выглядае, што расейскі складнік тут больш моцны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG