Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расеі ў Беларусі, падчас свайго візыту на Алтай у інтэрвію газэце "Свободный курс" падзяліўся сваім меркаваньнем наконт прычынаў узаемных абвінавачваньняў паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі.
"Свободный курс": Як прасоўваецца праца па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, Мытнага саюзу?
Сурыкаў: Самае галоўнае – саюз створаны, зараз ідзе працэс прыціркі. Інтэграцыйныя працэсы разьвіваюцца: тавараабарот расьце, каапэрацыйныя працэсы ў эканоміцы таксама. Вядома, не абыходзіцца без шурпатасьцяў. Часам бывае, на жаль, шмат шуму. Напрыклад, Беларусі хацелася б, каб мы зьліквідавалі мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Мы кажам, што гатовыя гэта зрабіць, калі створым адзіную эканамічную прастору, каб умовы працы ў нафтавай і газавай плоскасьці былі раўнапраўнымі. Ідзе абмеркаваньне – пакуль часам стварэньня адзінай эканамічнай прасторы называецца 1 студзеня 2012 году, хацелася б раней.
"Свободный курс": Як праходзіць абмеркаваньне гэтага пытаньня?
Сурыкаў: Дастаткова плённа, хоць мы яшчэ чакаем складанасьцяў. Таму што, напрыклад, у Казахстане і Расеі эканомікі больш рынкавыя, чым у Беларусі, дзе ў большай ступені пераважае дзяржуласнасьць. Я думаю, што з выхадам на адзіную эканамічную прастору цяперашнія спрэчкі, сьведкамі якіх зьяўляюцца ў тым ліку тэлегледачы Расеі, асабліва каналу НТВ, будуць зьнятыя. Краіны выдатна суседнічаюць, сябруюць, усе сфэры дзейнасьці нармальна інтэгруюцца, але не бяз трэньняў, якія часам выліваюцца ў такія ўсплёскі.
"Свободный курс": Ці чакаеце вы сур'ёзных наступстваў гэтага супрацьстаяньня двух лідэраў?
Сурыкаў: Мы наступстваў не чакаем і не зьбіраемся ўмешвацца ў выбарчы працэс. І мы, і Эўразьвяз, і ЗША сыходзімся ў прагнозах, што адзін галоўны кандыдат – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка – пераможа аб'ектыўна, прадказальна і зь вялікім адрывам. Калі ж беларускі бок пачаў нагнятаць інфармацыю, запрасіў парадку сотні друкаваных і электронных СМІ, пачаў гаварыць ня вельмі прыемныя рэчы, мы таксама пачалі гаварыць ня вельмі прыемныя рэчы. Таму што двухбаковыя пытаньні варта абмяркоўваць як належыць, у міждзяржаўным фармаце. Трэба сядаць за стол перамоваў і вырашаць. А ня скардзіцца журналістам.
"Свободный курс": Чаму ж так не атрымліваецца?
Сурыкаў: Мабыць, таму, што ў кожнага чалавека свой характар: у аднаго больш экспансіўны, у іншага больш спакойны. Ёсьць крыўды: дзесьці мы не задавальняем жаданьне беларускага боку. Мы сапраўды ня можам заўсёды іх задавальняць. Узаемаадносіны павінны будавацца на ўзаемавыгаднай, раўнапраўнай і рынкавай аснове. Але адзін бок часам патрабуе выгаду толькі для сябе. Так быць ня можа.
"Свободный курс": Як адбіўся на вашай дзейнасьці пэрыяд абвастрэньня адносін?
Сурыкаў: Амбасада не прымае рашэньняў у тых ці іншых дамоўленасьцях. Гэта справа прэзыдэнта, прэм'ера ці ўраду. Мы толькі даводзім свой пункт гледжаньня. А ці будзе наша або беларуская ўлада прытрымлівацца гэтага пункту гледжаньня – гэта пытаньне такое ...
"Свободный курс": Ці была размова пра магчымае ваша адкліканьне зь Менску Масквой ...
Сурыкаў: Пра гэта размовы не было. Хтосьці думае: раз такія заявы былі, то паслоў адклічуць. Але мы не настолькі далёка зайшлі. Расейска-беларускія адносіны, калі не лічыць зьедлівасьцяў у выступах, шмат у чым добрыя.
"Свободный курс": Але ўсё ж вам няпроста давялося ў гэты пэрыяд?
Сурыкаў: Прыемнага мала. Калі ў Беларусі глядзяць па расейскіх каналах фільмы пра "бацьку"... Я думаю, што гэта таксама не вельмі добра з пункту гледжаньня давядзеньня думкі.
"Свободный курс": Заяву нашага прэзыдэнта ў відэаблогу як там успрымалася?
Сурыкаў: Нармальна. Разумею крыўды беларускага боку. Але яно было адказам на прэс-канфэрэнцыю Аляксандра Рыгоравіча расейскім журналістам, дзе было сказана шмат непрыемнага ў адрас нашага кіраўніцтва. Абмяняліся зьедлівасьцямі, цяпер стала спакайней.
"Свободный курс": Ці надоўга?
Сурыкаў: Можа, і назаўсёды. Калі паўстане разуменьне ў абодвух бакоў аб правілах вырашэньня разыходжаньняў. Мне здаецца, яно пачынае ўзьнікаць.