Івана Нікітчанку пахаваюць 22 лістапада. Разьвітаньне адбудзецца па адрасе вуліца Іванаўская 38-32.
"Пахаваньне будзе ў панядзелак, 22 лістапада. Дзе будзе пахаваньне, мы яшчэ ня вырашылі, бо пакуль ня маем месца. На Ўсходніх могілках нам адмовілі, Акадэмія навук цалкам адмовілася дапамагаць. Сказалі, хай дапамагае Інстытут жывёлагадоўлі, але ён там працаваў 25 гадоў таму. Хацелі на Паўночных могілках, але і яны закрытыя, хаця там ідуць асобныя пахаваньні. Я званіла на Паўночныя могілкі, дырэктар сказаў, што будзе там да 17 гадзінаў, яшчэ будзе вырашацца. Сын зьехаў за татам ў Маладзечна, хутка прывязе яго дамоў. Сыну трэба будзе пад'ехаць да дырэктара Паўночных могілак, можа дырэктар вырашыць, але... вы ж ведаеце, якое зараз жыцьцё", -- паведаміла ўдава Івана Нікітчанкі Лідзія Аляксееўна.
У Івана Нікітчанкі засталіся жонка, два сыны, дачка, чацьвёра ўнукаў і праўнучка.
Сын Івана Нікітчанкі Юры не выключае, што пахаваньне можа адбыцца на могілках у Жодзіне, дзе пахавана маці нябожчыка.
"Само здарэньне было 19-га лістапада ў 14.55. На 56-ым кілямэтры аўтадарогі Менск-Маладзечна-Нарач. Нікітчанка рухаўся ў бок Маладзечна, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся зь "ЗІЛам". Пацярпеў толькі адзін Нікітчанка, больш пацярпелых няма", паведамілі "Свабодзе" ў ДАІ Менскай вобласьці.
Пра акалічнасьці аўтакатастрофы, у якую патрапіў бацька, Юры Нікітчанка ведае ня шмат:
"Ехаў позна ўвечары зь Менску на лецішча, якое знаходзіцца пад Маладэчнам. Ехаў спакойна, нікога не чапаў. Паводле вынікаў экспэртызы цела ведаю, што памёр пасьля аварыі ў 1 гадзіну 50 хвілін ночы, і што калі б было сэрца здаравей, былі б шанцы выратаваць. А як гэта адбылося, мне невядома. Справа толькі патрапіла да сьледчага, усёй інфармацыі ў яго яшчэ няма. "
Іван Нікітчанка езьдзіў на аўтамабілі "Фольксваген-Бора". Пра тое, што цяпер з кіроўцам "ЗІЛу", які сутыкнуўся з аўтамабілем Івана Нікітчанкі, ягоны сын ня ведае.
19 лістапада ў аўтакатастрофу патрапіў пад Маладзечнам загінуў член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, вядомы дзеяч апазыцыі і актывіст чарнобыльскага руху прафэсар Іван Нікітчанка. Ён памер 20 лістапада
Іван Нікітчанка нарадзіўся 10 студзеня 1939 году ў Бранскай вобласьці. Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1960), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі (з 1986). Ляўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). У першай палове 1990-х гадоў уваходзіў у склад ценевага кабінэту апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня. Доўгія гады ўваходзіў у арганізацыйныя камітэты для правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”. Крытыкаваў пляны пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

ДАІ Менскай вобласьці: "Больш пацярпелых няма"