Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцяму падазраванаму ў нападзе на амбасаду Расеі выставілі абвінавачаньне


Максіму Веткіну, якога затрымалі 4 лістапада ў Менску, выстаўлена абвінавачаньне ў нападзе на амбасаду Расеі 30 жніўня і нападзе на будынак “Беларусбанку” ў ноч з 30 красавіка на 1 траўня.

Як падае сайт правабарончага цэнтру “Вясна”, Максім Веткін стаў трэцім абвінавачаным па справе аб хуліганскіх нападах, зробленых на працягу году ў розных месцах Менску і Салігорску.

Як паведамлялася раней, усе эпізоды з нападамі былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэксу), паводле якой арыштаваныя Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.

Учора, 11 лістапада, Мікалая Дзядка перавялі зь менскага СІЗА на Валадарцы ў Жодзіна. Прычыны пераводу пакуль невядомыя. Таксама ўдакладнены тэрмін затрыманьня Дзядка – да 6 лютага 2011 году.

Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч, якому таксама працягнуты тэрмін утрыманьня пад вартай, па ранейшаму ўтрымліваюцца ў турме на Валадарскага ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG