Апэляцыйныя калегія Менскага гаспадарчага суду вырашыла адхіліць скаргу на папярэдняе рашэньне зьліквідаваць дасьледча-асьветніцкую ўстанову "Рух наперад". Такое рашэньне прынялі старшыня калегіі Сяргей Кулакоўскі і судзьдзі Андрэй Плотнікаў і Тацяна Кузевіч.
У межах "Руху наперад" дзейнічае кампанія "Гавары праўду".
Лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў — адзін з кандыдатаў на прэзыдэнта.
Прадстаўнікі "Руху наперад" патлумачылі рашэньне апэляцыйнай калегіі загадам зьверху і назвалі яго палітычна матываваным.
Рашэньне Менскага гаспадарчага суду можна абскардзіць у вышэйшай інстанцыі цягам месяца, але, фактычна, лічыцца, што рашэньне ўступіла ў дзеяньне ад сёньня.
Раней Менскі гаспадарчы суд прызнаў несапраўднай дамову арэнды паміж "Рухам наперад" і кампаніяй "Ціна Влаці". На гэтай падставе суд задаволіў пазоў Менгарвыканкаму пра пазбаўленьне "Руху наперад" дзяржаўнай рэгістрацыі.
Яшчэ ў траўні адбыліся першыя ператрусы ў супрацоўнікаў кампаніі "Гавары праўду". Быў апячатаны офіс кампаніі, які не адчынены дагэтуль. Трох актывістаў кампаніі, у тым ліку яе лідэра паэта Ўладзімера Някляева, тры дні пратрымалі за кратамі. Шмат у каго з актывістаў міліцыя забрала кампутары, якія дагэтуль не аддалі.