Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыж вярнуўся ноччу


10 лістапада блізу Гомелю побач з трасай Гомель — Чарнігаў нарад міліцыі знайшоў памінальны крыж, які зьнік з таго самага месца напярэдадні.

А 7-й раніцы на месца здарэньня прыехаў нарад міліцыі разам з дазнаўцам Аленай Афанасьевай. Крыж стаяў побач з тым месцам, адкуль яго напярэдадні выцягнулі невядомыя вандалы.

Крыж, іконы, калючы дрот і бел-чырвона-белыя стужкі.
Крыж быў усталяваны на месцы расстрэлаў мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсіяў 6 лістапада, у Дзьмітраўскую памінальную суботу, прадстаўнікамі стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Актывісты несьлі крыж на плячах праз увесь горад.

9 лістапада пад вечар усталяваны крыж прыехаў асьвяціць праваслаўны сьвятар. Аднак на месцы крыжа не было.

Апавядае гомельскі бард Андрэй Мельнікаў, які сам нёс крыж па горадзе на 9-ты кілямэтар Чарнігаўскай шашы:

«Было вельмі прыкра — крыжа на месцы не было. Мы пайшлі ў розныя бакі ў надзеі знайсьці яго. І знайшлі — прыкладна за сотню мэтраў у засьмечанай прыдарожнай лесапаласе. Крыж ляжаў, кінуты іконкамі ў зямлю. Мы яго ачысьцілі, а сьвятар прачытаў малітву й асьвяціў крыж».

Кастусь Жукоўскі, які зрабіў крыж і пафарбаваў, зьвярнуўся ў Цэнтральны райаддзел міліцыі з заявай пра ўчынены вандалізм. Заяву з Цэнтральнага РАУСу апэратыўна перадалі ў міліцыю Гомельскага раёну.

Кастусь Жукоўскі падфарбоўвае крыж.

Позна ўвечары мясцовыя міліцыянты распачалі пошукі крыжа. Адзін з міліцэйскіх афіцэраў апавёў: «Мы прыяжджалі, шукалі ў цемры, але не знайшлі».

Спадар Жукоўскі лічыць, што ўчынены вандалізм:

«Гэта, безумоўна, зьяўляецца актам вандалізму. Вядзецца паляваньне на хрысьціянскія сымбалі, бо крыж — гэта сьвяты сымбаль для любога хрысьціяніна. Магчыма, гэта зроблена й дзеля распальваньня рэлігійнай варажнечы. Вунь і ў Курапатах пад Менскам было зламана 38 крыжоў. Цалкам верагодна, што вандалізм і там, і тут учыняюць духоўныя нашчадкі тых, хто расстрэльваў нявінных людзей у 37-м, 39-м, 40-х гадах. Ім не даспадобы звычайная чалавечая памяць пра нашых продкаў. Бо тут забівалі мірных жыхароў і каты сталінскага рэжыму, і гітлераўскія фашыстоўцы падчас акупацыі».

Міліцыя на месцы здарэньня.

Дазнаўца маёр Афанасьева разам з памочнікамі апытала Кастуся Жукоўскага. Міліцыянты зафатаграфавалі месца здарэньня й нанова ўсталяваны крыж. Было заяўлена, што міліцыя правядзе дасканалае дасьледаваньне здарэньня з магчымым прыцягненьнем да адказнасьці вінаватых. Зразумела, калі такія будуць знойдзены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG