8 лістапада ў Віцебску затрымалі журналіста Ўладзіслава Стараверава, які ў раёне плошчы Перамогі запісваў на відэакамэру інтэрвію з прэтэндэнтам на прэзыдэнцкую пасаду Ўладзімерам Правальскім.
Уладзіслава Стараверава паўтары гадзіны трымалі ў Чыгуначным РАУС. Міліцыянты запатрабавалі, каб ён даў тлумачэньні, каму належыць відэакамера і зь якой мэтай ён здымаў Уладзімера Правальскага ў раёне плошчы Перамогі.
Паводле патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду, ён стаўся сьведкам чарговага факту беззаконьня — бо журналіст нічога не парушыў. Але ўчастковы міліцыянт Чыгуначнага РАУС Сяргей Казлоў заявіў, што Ўладзіслаў Старавераў яго абражаў і не падпарадкоўваўся яго патрабаваньням. Міліцыянт нават спрабаваў справакаваць бойку з журналістам, але ўрэшце выклікаў на дапамогу міліцэйскі нарад, і спадара Стараверава завезьлі ў пастарунак.
У Чыгуначным РАУС ніякіх пратаколаў на затрыманага не складалі, хаця перад тым гучалі пагрозы, што журналіста пакараюць за абразу супрацоўніка міліцыі. Працэс затрыманьня Ўладзіслаў Старавераў здымаў на відэакамэру, а Ўладзімер Правальскі — на мабільны тэлефон. Абодва гатовыя прадставіць відэазапісы, каб пацьвердзіць невінаватасьць журналіста.
Затрыманьне журналіста, зьнятае Ўладзімерам Правальскім на мабільны тэлефон:
Сюжэт Белсату без камэнтароў