Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аслаблены прэзыдэнт


Дэмакратычная партыя амэрыканскага прэзыдэнта Барака Абамы пацярпела моцную паразу на прамежкавых выбарах у амэрыканскі кангрэс.

Сакрушальная перамога рэспубліканцаў і зацьвярджэньне "Руху чаяпіцьця" ў якасьці вельмі ўплывовай палітычнай сілы хутчэй за ўсё зробяць істотны ўплыў на курс амэрыканскай зьнешняй палітыкі.

Экспэрты прагназуюць, сярод іншага, больш жорсткую пазыцыю па Ірану, больш складаныя адносіны з Расеяй, і магчымую адтэрміноўку вываду амэрыканскіх войскаў з Афганістану.

У бліжэйшыя месяцы таксама могуць быць сюрпрызы як для саюзьнікаў, так і для ворагаў ЗША. Прычынай гэтага фактару
Экспэрты прагназуюць, сярод іншага, больш жорсткую пазыцыю па Ірану, больш складаныя адносіны з Расеяй, і магчымую адтэрміноўку вываду амэрыканскіх войскаў з Афганістану.
нявызначанасьці зьяўляецца новая палітычная плятформа "Чайнай партыі", што мае шырокую падтрымку ў кансэрватыўна арыентаваных выбарцаў, якія і дапамаглі рэспубліканцам усталяваць кантроль над Палатай прадстаўнікоў.

"Чайная партыя" аб'ядналася вакол апазыцыі да нацыянальных праграмаў прэзыдэнта Барака Абамы, накшталт яго плянаў рэфармаваньня аховы здароўя і праграмы эканамічнага стымуляваньня, але пазыцыя "чайнага" руху па большасьці пытаньняў зьнешняй палітыкі застаецца нявызначанай.

Крыстафэр Прэбл, аглядальнік інтэрнэт-выданьня кансэрватыўнага часопісу National Review, падсумаваў іх пераважны пункт гледжаньня: "Шмат з тых, хто падтрымлівае "Чайную партыю" маюць агульны падыход да відавочных рэчаў, асабліва ў тым, што падаткі занадта высокія, а ўрад занадта вялікі. Але ў іх няма супольнага бачаньня зьнешняй палітыкі".

Нават пасьля такіх важных выбараў, зразумела, асноўныя абрысы амэрыканскіх паводзінаў за мяжой будуць заставацца нязьменнымі. Канстытуцыя ЗША дае прэзыдэнту шырокія паўнамоцтвы ў вызначэньні курсу зьнешняй палітыкі, і дэмакратычная партыя Абамы здолела захаваць свой кантроль над Сэнатам, які грае ключавую ролю ў спрыяньні або блякаваньні прэзыдэнцкіх ініцыятываў. Аднак захоп рэспубліканцамі ніжняй палаты дае кансэрватарам новы магутны рупар для выражэньня сваёй нязгоды з палітыкай Белага дому.

Самае галоўнае, іх перамога зараз дае рэспубліканцам кантроль над усімі важных камітэтамі, што вызначаюць курс амэрыканскай палітыкі па розных напрамках. Новыя старшыні гэтых камітэтаў, усе без выключэньня, зацятыя кансэрватары з доўгімі паслужнымі сьпісамі ў галіне зьнешняй палітыкі.

Былы амэрыканскі дыплямат Эліёт Абрамс, які зараз працуе ў Радзе па міжнародных адносінах – вашынгтонскім мазгавым цэнтры – кажа, што наяўнасьць гэтых кіраўнікоў, безумоўна, прывядзе да больш жорсткай пазыцыі ЗША ў дачыненьні да ядзернай праграмы Ірану.

Новы палітычны расклад на Капіталійскім узгорку таксама верагодна паўплывае на адносіны Вашынгтону з Расеяй. Адной з
Новы палітычны расклад на Капіталійскім узгорку таксама верагодна паўплывае на адносіны Вашынгтону з Расеяй.
магчымых ахвяраў можа стаць новая Дамова аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў, што прадугледжвае абмежаваньне стратэгічных ядзерных боезарадаў да 1550 адзінак як з амэрыканскага, так і з расейскага боку. Барак Абама і яго расейскі калега Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісалі гэтую дамову ў красавіку, але яна усё яшчэ чакае ратыфікацыі парлямэнтам Расеі і Сэнатам ЗША.

Застаецца пад пытаньнем і тое, як новая "чайная" Рэспубліканская партыя будзе вырашаць праблему з Афганістанам. Некторыя зь іх, як выглядае, схільныя да нэакансэрватыўных прынцыпаў эпохі Буша. Іншыя разглядаюць войны ў Афганістане ды Іраку ў адной нізцы задарагіх праграмаў "вялікага ўраду", якія яны адпрэчваюць дома.

Тым ня менш, ёсьць адзін дакладна бачны вынік гэтых выбараў: прэзыдэнт Абама выходзіць зь іх аслабленым прэзыдэнтам. Абрамс тлумачыць: "Гэта азначае, што любы, хто спрабуе супрацьстаяць яму, верагодна, адчувае, што такі супраціў цяпер будзе трохі лягчэйшы".
Ёсьць адзін дакладна бачны вынік гэтых выбараў: прэзыдэнт Абама выходзіць зь іх аслабленым прэзыдэнтам.


Гэта, верагодна, будзе справядліва і ў выпадку з перамовамі на Блізкім Усходзе, дзе прэзыдэнт ЗША пастаянна падштурхоўвае ізраільцянаў ды палестынцаў прыйсьці да згоды. Зараз, кажа Абрамс, "абодва бакі там будуць адчуваць сябе крыху вальней, каб даць яму адпор". І яны, напэўна, не адзіныя, хто ўбачаць такую магчымасьць. Гэтыя выбары, відавочна, не аблегчаць працу Барака Абамы ў якасьці галоўнага амэрыканскага дыплямата.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG