Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вэстэрвэле заявіў сёньня, напярэдадні заплянаванага на аўторак візыту ў Менск, што зьбіраецца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў данесьці да беларускага кіраўніцтва вельмі дакладны і зразумелы палітычны сыгнал Эўропы.
У інтэрвію выданьню «Sueddeutsche Zeitung» ён у прыватнасьці сказаў: «Мы ня будзем ўмешвацца ў выбарчую кампанію, аднак дадзім выразны палітычны сыгнал адносна таго, што мы зь вялікай заклапочанасьцю назіраем за дзяржаўнымі рэпрэсіямі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў».
Разам з сваім польскім калегам Радаславам Сікорскім, які таксама прыбудзе 2 лістапада ў беларускую сталіцу, Гіда Вэстэрвэле сустрэнецца зь беларускім міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, а таксама кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, іншымі кандыдатамі ў прэзыдэнты.
Як падае «Sueddeutsche Zeitung», Вэстэрвэле мае намер нагадаць беларускаму кіраўніцтву, што транспарэнтная выбарная кампанія — гэта, у тым ліку, і дастатковыя магчымасьці для дзеяньняў розных партый і грамадзянскай супольнасьці, уключна зь іх свабодным доступам да СМІ.
Паводле кіраўніка нямецкага МЗС, калі Беларусь абярэ для сябе дэмакратычны шлях, Эўропа надалей будзе адкрывацца для яе.