Незалежныя кандыдаты наладзілі ў цэнтры Менску "Парад пікетаў".
З двух бакоў ходніка каля ГУМа разьмясьцілася каля 60 пікетаў апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава. Пікеты ўпрыгожаныя сьцягамі выбарчых кампаній кандыдатаў.
Паводле кіраўніка ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Андрэя Дзьмітрыева, была дамоўленасьць, што будуць пікеты ўсіх апазыцыйных кандыдатаў, але на гэты момант ёсьць толькі трох. На "Парад пікетаў" прыйшлі Ўладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Рыгор Кастусёў і Віталь Рымашэўскі.
Міліцыя ніяк не перашкаджае правядзеньню гэтай яркай акцыі, аднак назірае за падзеямі і вядзе апэратыўныя відэаздымкі. "Парад пікетаў" будзе доўжыцца дзьве гадзіны.