Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды - 2010. Онлайн-рэпартаж

абноўлена

У Менску прайшло шэсьце, прымеркаванае да дня памінаньня продкаў "Дзяды". Шэсьце пачалося ад будынка гадзіньнікавага заводу, а скончылася ў Курапатах жалобным мітынгам.

15.20
Жалобная акцыя ў Курапатах скончаная. Людзі разыходзяцца.

14.56
Жалобны мітынг скончыўся. Зараз удзельнікі зьбіраюцца ўсталёўваць крыжы. Ускладаюць кветкі і запальваюць сьвечкі.





14.50
7-га лістапада КХП-БНФ ладзіць шэсьце на месца масавых расстрэлаў у Лошыцу (ускраіна Менску). Пачатак акцыі — апоўдні ад будынка камвольнага камбінату. Пра гэта на жалобным мітынгу паведаміў Юрась Беленькі.

14.37 Юрась Беленькі
прапанаваў ушанаваць хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў выбуху на "Пінскдрэве". Ён зачытаў у голас імёны загінулых падчас выбуху.



14.30 Юрась Беленькі
зачытаў зварот Зянона Пазьняка:

"Галоўнае цяпер для нашых людзей — ня ўдзельнічаць у сцэнарах цёмнай улады, не ісьці на цёмнае галасаваньне, ня даць сябе скарыстаць як матэрыял для фальсыфікацыі выбараў, ня даць рэжыму схавацца за плечы людзей. Трэба пакінуць рэжым фальсыфікаваць на пустым месцы, каб быў відавочны факт ашуканства і каб быў відавочны аргумэнт патрабаваць выбары без удзелу ў іх узурпатара прэзыдэнцкай пасады. Надыходзе час пераменаў, ён адчуваецца ў паветры. Мы ня ведаем, колькі ён працягнецца, але галоўнае — не змарнуйма яго. Тут, у Курапатах, пад крыжамі на сьвятыя Дзяды самы раз задумацца над нашымі дзеяньнямі і нашай будучыняй, якая павінна стацца лепшай, чым ёсьць, каб недарма былі тыя нявінныя ахвяры, якія плаціў наш народ за сваё існаваньне. Вітаю ўсіх на сьветлых Дзядах!"



14.20
У Курапатах пачаўся жалобны мітынг. Сярод іншых на ім прысутнічаюць мастак Аляксей Марачкін і перкладчык Лявон Баршчэўскі.






14.05 Някляеў
паведаміў, што сёньня ён наведаў магілу намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Генадзя Карпенкі. Ён адзначыў, што гэта важна найперш у чалавечым, і ўжо толькі пасьля ў палітычным сэнсе. Кандыдат на прэзыдэнта заявіў, што прыйшоў у Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. "Ня толькі 30-х гадоў, але і цяперашніх. У прыватнасьці, Віктара Ганчара, да магілы якога нельга прыйсьці і схіліць галаву", — сказаў Някляеў.



14.04 Калёна з удзельнікамі падыйшла да Курапатаў



13.56
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў Курапатах і чакаюць удзельнікаў шэсьця. На ўваходзе ў мэмарыял стаяць 14 супрацоўнікаў сілавых структур у цывільным.

13.55
Да калёны далучыўся кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў. Ён нясе чырвоныя гвазьдзікі.

13.40
Калёна падыходзіць да кальцавой дарогі. На другім баку шашы пачынаюцца Курапаты.

13.13 Пятро Шашкель, адзін ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў,
якога малым дзіцем выслалі разам з маці ў Краснаярскі край, сказаў "Свабодзе":

"Варта памятаць пра Курапаты, бо гэта нашыя продкі, дзяды, наша нацыянальная памяць. Шмат людзей загінула за час расейска-бальшавіцкага праўленьня. Мы павінны гэта ўвесь час памятаць, і асабліва ў такі дзень, як Дзяды. Гэта наша нацыянальнае сьвята. У шэрагах калёны шмат моладзі, гэта значыць — ёсьць у Беларусі пэрспэктыва. І нам, старой гвардыі, ёсьць добрая зьмена".

13.12
Калёна рухаецца па вуліцы Карбышава. Паводле падлікаў карэспандэнтаў Свабоды, у калёне каля 400 чалавек

13.10



12.55
Лідэр кампаніі "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч, які нясе адзін з крыжоў, адзначыў: "Калі мы ня маем памяці, мы ня маем будучыні". Ён мяркуе, што ў душы бальшыня беларускага народу — з удзельнікамі шэсьця.

12.50
Кіроўцы сыгналяць на знак падтрымкі ўдзельнікаў шэсьця ў Курапаты.




12.40
Павал Севярынец заявіў "Свабодзе", што ўдзельнічае ў Дзядах штогод, акрамя тых разоў, калі адбываў тэрмін.

"Дата сьвятая для ўсіх беларусаў. Дата пачатку адраджэньня ў 1988 годзе. Гэта дзень, калі кожны беларус павінен узгадваць пра продкаў і пра палеглых за Беларусь", — заявіў Севярынец.

Ён адзначыў, што прэзыдэнцкая кампанія не адбілася на сёлетняй акцыі.

"Выбараў няма, трэба рыхтавацца да зьмены ўлады на вуліцы. Ёсьць моладзь, якая гатовая гэта рабіць", — дадаў Севярынец.


12.30
Да удзельнікаў шэсьця далучыўся сустаршыня стваранай Партыі БХД Павал Севярынец.

12.20
У калёне зьбіраюць ахвяраваньні для пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў савецкіх часоў.

Шэсьце праходзіць спакойна.



12.10
Віктар Івашкевіч, удзельнік кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава: "У параўнаньні зь мінулымі акцыямі, у прынцыпе, яна аднолькавая. Прыблізна аднолькавая колькасьць людзей, тыя ж сьцягі, шмат моладзі, вэтэраны БНФ. Сёлетняя акцыя паводле колькасных, якасных паказчыкаў не выбіваецца з шэрагу тых, што былі ў мінулыя гады. Іншая справа, што гэта адбываецца падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Але непасрэдна на форме акцыі гэта ніяк не адбілася".

Моладзь разгарнула расьцяжку: "Дзяды — дзень жалобы, а не палітпіяру"

12.10
Калёна крочыць па вуліцы Каліноўскага. Удзельнікі шэсьця сьпяваюць гімн БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" і "Пагоню" Максіма Багдановіча.
Калёну пакінуў кандыдаты на прэзыдэнта: Рыгор Кастусёў, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч



12.00
На скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Каліноўскага калёну пакінуў кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў. За ім — яшчэ адзін кандыдат, Андрэй Саньнікаў. Трэцім патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта, які выйшаў з калёны, стаў Мікола Статкевіч.

Моладзь, якая крочыць у калёне, сьпявае "Магутны Божа" і скандуе "Жыве Беларусь!"

12.00
Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч адзначыў, што гэта ня час лёзунгаў і партыйнага піяру, гэта ўшанаваньне памяці такім чынам, які характэрны для нашага народу: згадаць, ушанаваць спакойна.



"Я імкнуся штогод браць удзел у гэтай акцыі. Гэта зьвязана з трагізмам гэтай даты, якая сымбалізуе ўсе тыя страты, якія прынёс сталінізм нашаму народу. Таксама гэта дні памяці і трагедыі маёй сям'і, бо ў 1937 годзе быў схоплены, а ў студзені 1938-га расстраляны мой дзед па маці. Толькі праз 25 год пасьмяротна рэабілітаваны. Таксама прыблізна ў гэтыя дні, як праходзіць гэтая акцыя, памёр першы старшыня партыі Міхась Ткачоў. Таму мы адыдзем ад калёны, калі яна зьверне з праспэкту Незалежнасьці, і пойдзем на Ўсходнія могілкі, дзе ён пахаваны. Там жа мы наведаем магілу аднаго з кіраўнікоў аб'яднанай партыі "Народная грамада" Юрыя Таразевіча".

11.55
Удзельнікі шэсьця дайшлі да станцыі мэтро "Ўсход". Людзей паболела. Калёна расьцягнулася на сотню мэтраў.

11.45 Кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі:
"Гэтую дату трэба адзначаць на дзяржаўным узроўні. І гэта адзначэньне пачынаецца тут, з тых людзей, якія зьбіраюцца кожны год. Я ўсьцешаны, што — нягледзячы на выбары, на мітусьню, мішуру, што стварае рэжым Лукашэнкі, гуляючы ў дэмакратыю, — людзі ўсе ж памятаюць пра гэтае сьвята. І пакаяньне ў грахах камунізму — адна з фундамэнтальных рэчаў, безь якой у нашай нацыі няма будучыні.



11.35
Намесьнік кіраўніка КХП-БНФ Юрась Беленькі: "Прыйшло болей людзей, чым летась. А летась было болей, чым пазалетась. Гэта вельмі добрая тэндэнцыя. Гэтая тэндэнцыя гаворыць, што Беларусь будзе жыць".

11.30
Зьявіўся кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі разам з сям'ёй. Ён заявіў, што калі пераможа на выбарах, то адкрые музэй ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

11.20
Прэсавы сакратар КХП-БНФ Валеры Буйвал паведаміў, што сёньня ў Курапатах будуць усталяваныя 30 новых крыжоў. 20 крыжоў удзельнікі шэсьця нясуць з сабой, 10 прывязуць у самі Курапаты актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі.

11.11 Калёна рушыла. У калёне - прыкладна 300 чалавек. Людзі скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!", "Жыве Беларусь!" Сярод удзельнікаў шэсьця -- кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч. А таксама моладзевыя лідэры Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч,старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, прадстаўнікі КХП-БНФ Юрась Беленькі і Валеры Буйвал.



11.04 Удзельнікі шэсьця пачалі скандаваць "Жыве Беларусь!"



11.00 Паводле кіраўніка прэс-службы Менскай гарадзкой міліцыі Аляксандра Ластоўскага, праваахоўныя органы зрабілі шэраг захадаў дзеля бясьпекі ўдзельнікаў шэсьця на Дзяды. Ён адзначыў, што пляцоўка каля гадзіньнікавага заводу дазволеная Менгарвыканкамам для збору: "Таму на органы правапарадку была ўскладзена задача забесьпячэньня бясьпекі месца збору. І, каб усе ахвотныя маглі сабрацца бесьперашкодна, ім вызвалялі пляцоўку, то бок расьцягвалі транспарт, які стаяў перад будынкам заводу. То бок усё дзеля дабра ўдзельнікаў санкцыянаванага шэсьця. Таксама праверылі тэрыторыю, каб, ня дай Бог, нічога, каб ніякіх інцыдэнтаў не адбылося".

10.50 Актывіст КХП-БХФ Уладзімер Юхо паведаміў "Свабодзе", што сёньня зранку наведаў Курапаты. Там усё было ачэплена міліцыяй. Юхо не дазволілі пакінуць рыштунак. Ён плянаваў аднавіць крыжы, якія былі зламаныя напярэдадні.

10.49 Зьявіліся сьцягі "Эўрапейскай Беларусі", "Маладога Фронту", "Маладой Беларусі".







10.46
Кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, які таксама бярэ ўдзел у шэсьці, адзначыў, што сёньня ён наведае Магілёў, дзе каля Поўнага Крыжа ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў пройдзе жалобная імпрэза.

10.40 Андрэй Саньнікаў
заявіў "Свабодзе", што ён тут ня толькі як кандыдат у прэзыдэнты. "Для мяне гэта традыцыйнае сьвята ўшанаваньня традыцый і памяці продкаў". Ён адзначыў, што прымае ўдзел у шэсьці кожны год, і гэты год не выключэньне.



10.36
Зьявіўся кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў са сваімі паплечнікамі. Моладзь разгарнула расьцяжку з надпісам "Дзяды" на тле курапацкіх крыжоў.

10.30
Каля Гадзіньнікавага заводу сабралося ўжо некалькі дзясяткаў чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Падыйшоў лідэр партыі БНФ Аляксей Янукевіч.




10.10 Зьявіўся першы бел-чырвона-белы сьцяг.




9.45 Зьявіліся першыя ўдзельнікі – гэта дзясятак маладых людзей.

9.30 Машына з сапёрамі зьехала.

9.20 На месцы збору ўдзельнікаў шэсьця зьявіліся людзі ў цывільным. Маладыя хлапцы спартовага целаскладу шпацыруюць па двое.

9.15 У двары дамоў па бульвары Талбухіна дзяжурыць аўтобус зь міліцыянтамі.

9.00 На месцы збору ўдзельнікаў шэсьця дзяжурыць машына сапёрна-піратэхнічнай службы.



8.30 Забаронены ўезд на пляцоўку ля гадзіньнікавага заводу.



8.00 Надвор’е. Раніцай: +2 - +4. Удзень: +7 - +9. Вечарам: +2 - +4. Без ападкаў.

Мапа шэсьця


Глядзець вялікую мапу


Шэсьце, якое ладзіць КХП-БНФ, дазволенае ўладамі Менску.
  • 10.30 – Збор удзельнікаў шэсьця каля будынка гадзіньнікавага заводу (пр.Незалежнасьці, 95).
  • 11.00 – Пачатак шэсьця. Маршрут: пр. Незалежнасьці – вуліцамі Каліноўскага – Сядых – Карбышава – Гамарніка – Мірашнічэнкі.
  • 14.00 – Пачатак мітынгу.




Прадстаўнікі грамадзкасьці ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму

Актывісты адведалі пахаваньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пад Віцебскам

Кастусёў узяў удзел ва ўшанаваньні паўстанцаў 1863 году

Магілёў: Талака на могілках з апаганенымі надгробкамі

“Пікет памяці” ў Менску

Да крыжа “Gloria Victis”

Кандыдаты ў прэзыдэнты пакуль ня выказалі намеру ўдзельнічаць у шэсьці на “Дзяды”

Апазыцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты будуць удзельнічаць у "Дзядах"

На Дзяды ў Празе – паніхіда па прэзыдэнтах БНР




Вашы Дзяды на “Свабодзе”


Дашлі фота, інфармацыю, дай сваю ацэнку, выкажы свае спадзяваньні ў эфіры і на сайце "Свабоды"!
Зрабі фота.

Здымі відэа.

Дашлі на адрасы svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Пазвані на тэлефон у Менску 266 39 52

Стань карэспандэнтам "Свабоды!



Дзяды мінулых гадоў


2009


Онлайн-рэпартаж

Мапа “Дзядоў – 2009”

Фотагалерэя

Дзяды ў рэгіёнах


2008

Дзяды — 2008: онлайн-рэпартаж

Дзяды ў Курапатах

Пад звон ад Усходніх могілак да Курапацкага лесу

Ад магіл у Парку Чалюскінцаў да Курапатаў

Два шэсьці, два мітынгі

“Дзяды” аб’ядноўваюць беларусаў

Дзяды ў рэгіёнах: моладзь не пусьцілі ў Менск

Упершыню ў Курапатах затрыманыя вандалы


2007


У Курапатаx ушанавалі памяць продкаў і ахвяраў камунізму

Дзяды-2007. Фотарэпартажы

Дзяды-2007. Відэа

Дзяды 2007: Онлайн-рэпартаж



Шэсьце на Дзяды

Шэсьце на Дзяды
Пачынаючы ад 30 кастрычніка 1988 году традыцыйны дзень памінаньня памерлых Дзяды набыў характар грамадзка-палітычнай падзеі — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычных уладаў.

Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG