Віцебскі прадпрымальнік Уладзімер Правальскі і дырэктар менскага таварыства з дадатковай адказнасьцю "Трывіюм" Дзьмітры Вус сёньня заявілі, што іхныя ініцыятыўныя групы сабралі па 100 тысяч подпісаў выбарцаў.
У размове са "Свабодай " Уладзімер Правальскі сказаў, што амаль усе подпісы сабраныя ім на тэрыторыі адной — Віцебскай — вобласьці:
"Ёсьць трошкі подпісаў у Салігорску, Горках, але гэта вельмі мала".
Сама менш 100 тысяч подпісаў неабходныя, каб зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты. Раней пра тое, што адпаведны рубеж ужо ўзяты, заяўлялі ў ініцыятыўных групах:
Збор подпісаў, які вядуць 14 ініцыятыўных груп, завяршаецца 29 кастрычніка.

- Аляксандра Лукашэнкі,
- Уладзімера Някляева,
- Яраслава Раманчука,
- Андрэя Саньнікава,
- Віктара Цярэшчанкі,
- Алеся Міхалевіча,
- Міколы Статкевіча,
- Рыгора Кастусёва.