Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў можа спаць спакойна


Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка
Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не прэтэндуе на ўладу ў Расеі і што яму досыць прэзыдэнцтва ў Беларусі.

"У Расеі да Лукашэнкі нармальна ставяцца, дарэчы, як і ў Літве. Але гэта не азначае, што я прэтэндую на шапку Манамаха ў Крамлі ці ў вашай літоўскай дзяржаве. Мне дастаткова ўлады ў Беларусі", — заявіў А. Лукашэнка ў інтэрвію віленскай газэце "Литовский курьер", апублікаваным у чацьвер.

"Я нармальна працую. Мяне людзі паважаюць. Ды мне ўжо не да гэтага — я ўжо наеўся гэтага хлеба, далей няма куды. Паважаюць расейцы Лукашэнку, дык вы выкарыстоўвайце гэта. Не спрабуйце брудам панізіць яго аўтарытэт у расейскім грамадзтве, тым больш што атрымліваецца ўсё наадварот", — сказаў ён.

"Хацелася б камусьці, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі. Таму ў саюзнай дзяржаве нам падкідалі не Канстытуцыю прымаць, як у дамове запісана, а прапаноўвалі адзіную валюту ў выглядзе расейскага рубля, а эмісія грошай будзе толькі ў Расеі. Вы пагадзіліся б на гэта? Бяспраўная Беларусь і паўнапраўная Расея. Калі нешта трэба, бяжы пад Крэмль, стукай у дзьверы або станавіся на калені штосьці выпрошваць. Навошта Расеі такая форма стасункаў зь Беларусьсю?" — працягнуў А. Лукашэнка.

Закранаючы пытаньне прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, А. Лукашэнка заўважыў: "Яны кажуць: "Беларусь не прызнала Асэтыю і Абхазію". Дазвольце, а што, Літва прызнала? Не. Але вы ж Літву так ня квасіце. Казахстан і Ўкраіна, зь якімі Расея быццам бы сябруе сёньня, прызналі Асэтыю і Абхазію? Не, не прызналі. Дык чаму такое стаўленьне да Беларусі? Значыць, справа не ў Асэтыі і Абхазіі", — дадаў А. Лукашэнка.

У інтэрвію газэце "Літоўскі кур'ер" Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаваньне, што “Ўсходняе партнэрства" – гэта “хутчэй нейкая непрадуманая, да канца не пралічаная акцыя”.

"Больш за тое, зьявіліся сымптомы, якія насьцярожваюць. Напрыклад, як раней ад нас патрабавалі пэўных саступак па розных напрамках, так і цяпер нас спрабуюць паставіць у няроўнае становішча. Так, фармуючы парлямэнцкую асамблею ў "Эўранэст"гэтага "Ўсходняга партнэрства", нам прапаноўваюць: "Вы ведаеце, трэба, каб разам з парлямэнтарыямі там была апазыцыя ". Добра, мы ня супраць. Але і ва Ўкраіне, і ў Грузіі, і ў Армэніі, Малдове і гэтак далей, ва ўсіх, хто зьяўляецца сябрамі "Ўсходняга партнэрства", павінна быць прадстаўлена апазыцыя ", – адзначыў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG