«Коратка пра палітычную сытуацыю ў краіне», - піша veter_r_r, - «Праходзіў міма ўнівэрмага "Беларусь". Стаяць пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў. Колькі чалавек ляніва дыскутуюць пра нацыянальную ідэю побач зь пікетам Рымашэўскага, зусім нікога няма каля пікета Саньнікава. Маладая пара зь дзіцячым вазком падпісваецца за Лукашэнку. І натоўп у два дзясяткі чалавек стаіць у чарзе да пікету... я насілу праціснуўся, каб паглядзець... а там стаіць плякат "Праверце ўтрыманьне тлушчу ў арганізме" і дзьве цёткі ў куртках дзелавіта вярбуюць у нейкую сэкту спальшчыкаў тлушчу. Мяркую, гэта вельмі рэпрэзэнтатыўная выбарка».
Дзіва што, улічваючы высновы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя, якая прызнала беларусаў самымі тлустымі ў СНД. Ажно 60% нашых суграмадзянаў маюць лішнюю вагу. Шэсьцьдзесят адсоткаў - важкая частка электарату! Калі б выбарніку было ўласьціва прыслухоўвацца да голасу розуму, у кандыдата ад Беларускай Партыі «Зялёныя», у чыёй праграме робіцца ўпор на здаровае жыцьцё, адным са складнікаў якога ёсьць здаровае харчаваньне, былі б нядрэнныя шанцы на перамогу. На жаль, выбарніку ўласьціва хутчэй адваротнае. Ён галасуе не за тое, што можа быць карысным і насьпелым, а за тое, што звыкла і смачна. І, вядома ж, некаторыя палітыкі не абмінаюць магчымасьці гэтым скарыстацца. Яны граюць на самых нізкіх інстынктах грамадзянаў, зарабляючы ачкі на іх ляноце і нежаданьні нешта зьмяняць.
Гэтак, Андрэй Кім, ён жа anei_aka_kirian, ведаючы любоў беларусаў да нездаровай ежы, высунуў у кандыдаты клоўна Рональда Макдональда:
Нягледзячы на тое, што групай аўтаномных нацболаў у рамках сусьветнага «Дня дзеяньняў супраць Макдональдсу» чатыры дні таму была праведзеная асьветніцкая акцыя, якая мусіла, апроч іншага, давесьці, што макдональдсаўская ежа - гэта «атрута, багатая на тлушч, цукар і соль, бедная на бялкі і вітаміны», кандыдат Рональд Макдональд меў посьпех.
Часткова праз сваю сумленнасьць: як заўважыў адзін зь сябраў ягонай ініцыятыўнай групы reaktivny_puz, Рональд - «адзіны клоўн сярод кандыдатаў, які не хавае таго, што ён клоўн». Але галоўная прычына посьпеху, канечне, у іншым. Спадар Макдональд ні да чога не абавязвае, не патрабуе, не прымушае, не мабілізуе, не бічуе заганы, не гаворыць, што так далей жыць нельга. Адным словам, не напружвае. Да ўсіх сваіх кліентаў ставіцца як да дзяцей, усім аднолькава лагодна лыбіцца, усіх гатовы накарміць у санітарна-чыстых умовах...
Скласьці яму канкурэнцыю здольны хіба што «ідэальны кандыдат», пра якога піша hurnievic:
«Пасьля прагляду камэнтароў у фрэндстужцы і на шэрагу заангажаваных парталаў прыходжу да высновы, што самы адэкватны кандыдат у прэзыдэнты - гэта Аляксандар Лукашэнка. А шо? Ані паэт, ані лібэртарыянец, ані нейкі там сэктант, ані фрык, ані цывілізацыйны сорам.
Коцікаў не забіваў, намётаў на праспэкце ня ставіў, як ненармальны са сьцягамі ня бегаў, не зацыкліваецца на беларускай мове і ўжо на 100% ня мае дома "Камасутры". І яму нават у галаву не прыйшло выкарыстоўваць у сваёй кампаніі чужыя цыцкі. Ані Эўропа, ані ЗША, ці, тым больш, Расея не фінансуюць ягоную кампанію. Усё робіць за грошы нацыянальнай буржуазіі.
У адрозьненьне ад некаторых кандыдатаў, якія нахабна распаўсюджваюць улёткі перад афіцыйнай агітацыйнай кампаніяй, ён закон не парушае. За збор подпісаў ня плаціць. Ня ладзіць дэбільных пэрформансаў. Высокі, моцны, чорны вус, бацька траіх дзяцей, гладка гаворыць, мае досьвед. Нават яго былы галоўны канкурэнт на папярэдніх выбарах кажа, што ён далёка не найгоршы сярод 15 прэтэндэнтаў.
Ну чаго яшчэ хацець? Пайсьці і прагаласаваць».
Між іншым, менавіта яму прадракае перамогу senseisekai, ён жа Валер Буяк, «баявы чараўнік», удзельнік «Бітвы экстрасэнсаў», майстар усялякіх усходніх адзінаборстваў, стваральнік рэлігійнай абшчыны аамота і фінансавай піраміды «Сэкай». За стварэньне апошняй ён калісьці і пацярпеў, несправядліва, як сам лічыць, адседзеўшы ў турме сем гадоў і сем месяцаў. Падчас зьняволеньня на знак пратэсту галадаваў 112 дзён і адсек сабе мезенец. Пасьля такога у каго заўгодна трэцяе вока адкрыецца. Напэўна, ягоным прагнозам можна давяраць.
Дык вось, сэнсэй прадракае перамогу «ідэальнаму кандыдату», але дадае: «перамога акажацца піравай і ён не даседзіць да канца тэрміну».
Пагрозьлівым прадвесьцем для пакуль яшчэ дзейнага прэзыдэнта выглядае і тое, што аб ім ужо пачынаюць казаць у мінулым часе. Напрыклад, блогер resta_by прапанаваў правесьці «інвэнтарызацыю жыцьця за Лукашэнкам», падсумаваўшы, «што было добрага і што кепскага». Праўда, чытачы на ягоную прапанову не адгукнуліся, ці не паверыўшы, ці баючыся спудзіць гэткую мажлівасьць - гаварыць у мінулым часе пра таго, хто здаецца вечным.
Аднак вернемся да праблемы «лішняй вагі» у 60% беларусаў. Хто гэта наогул прыдумаў, нібыта яна лішняя? У сялянскім сьвеце мажнасьць заўсёды азначала здароўе і стратэгічны запас, які гарантаваў доўгае жыцьцё. Згадайма прымаўку: «пакуль тоўсты ссохне, дык худы здохне». Прыгожымі лічыліся «пампушкі», жанчыны «ў целе», бо зь імі спакайней было за лёс будучых нашчадкаў, улічваючы пагрозу галодных часоў, якая пастаянна маячыла на даляглядзе.
Вынікі праведзенай мной апытанкі сьведчаць, што, нягледзячы на ўжо набраную «лішнюю» вагу, беларусы ўсё яшчэ не насыціліся па-сапраўднаму і не пазбавіліся падсьвядомага страху перад прывідам голаду. Я прапанаваў чытачам свайго блогу выбраць зь дзьвюх дыямэтральна розных жанчын тую, якая ім здаецца прыгажэйшай:
Зьлева - Кацярына Нікандрава, пераможца конкурсу «Міс грудзі Беларусі - 2010», справа - Тацяна Дзягілева, фотамадэль, самая сэксуальная беларуска, паводле часопіса Esquire.
«Трэба аддаць твайму выбару належнае», - піша _extraneus_. - «Абодва вобразы вельмі для Беларусі архэтыповыя. Першы - кроў з малаком, the baba. Не скажу, што "баба" - аўтаматычна азначае нешта кепскае, але асабіста я імкнуся трымацца далей ад баб і бабскасьці. Таму другі варыянт - кволая анарэксічная лэдзі (гэткая сабе Надзея Яноўская зь "Дзікага паляваньня караля Стаха") для мяне нашмат прывабней. Напэўна, глыбока ў душы я дэкадэнт :)».
Але перамог іншы погляд:
«Скажам наша цьвёрдае "не" дэкадансу!..», - маніфэстуе rollton_boy. - «Чым галаднейшыя часы, тым мацнейшая цяга да поўных жыцьця прыгажуняў! І наадварот, перасыць вядзе да дэградацыі, як маральнай, гэтак і цялеснай».
Зь пяцідзесяці чалавек, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні, 54.5% аддалі перавагу менавіта Кацярыне Нікандравай. Засьведчыўшы сілу ўплыву сялянскага субстрату і, ня выключана, інтуітыўна прадчуванае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў хуткім часе.
Я б дадаў яшчэ «і грубаваты густ», але статус аглядальніка вымушае мяне захоўваць, па магчымасьці, нэўтральнасьць.
ІДЭАЛЬНЫ КАНДЫДАТ

ПЕРАМОГА АКАЖАЦЦА ПІРАВАЙ

БЕЛАРУСЫ НЕ ПАЗБАВІЛІСЯ СТРАХУ ПЕРАД ПРЫВІДАМ ГОЛАДУ