Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікеты ў Івацэвічах: добрая рэкляма кандыдатам


16 кастрычніка ў Івацэвічах прайшоў першы пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва і Ўладзімера Някляева.

Сябры ініцыятыўных групаў Івацэвічаў зьбіраюць подпісы ў асноўным ходзячы "ад дзьвярэй да дзьвярэй". На рынку, дзе разьмясьціўся пікет, у выходныя дні заўсёды шмат людзей, праўда, не кожны мае з сабою пашпарт, кажа сябра ініцыятыўнай групы Уладзімера Някляева Станіслаў Халадовіч:

"Многія падыходзяць да стэнду і кажуць, што падпісаліся б, але не маюць з сабою пашпарту. Лепш за ўсё зьбіраць подпісы ходзячы па кватэрах. Але дзякуючы пікету многія даведваюцца пра асобу, якая мае намер балятавацца, гэта добра рэкляма, відаць, што людзей цікавіць тэма выбараў. Многія сапраўды жадаюць, каб сытуацыя зьмянілася".

Разам з тым сябры ініцыятыўных групаў фіксуюць і парушэньні, якія маюць месца падчас збору подпісаў. Так, паводле Станіслава Халадовіча, настаўнікі пад прымусам ставілі паводле загаду дырэктара школы свае подпісы. Праўда, пракуратура, ЦВК не бачыць ў гэтых выпадках правапарушэньняў.

Сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва таксама кажуць пра жаданьне людзей падпісацца за альтэрнатыўных асобаў, але з увагі, што многія не маюць з сабою пашпартоў, пакідаюць свае кантакты, запрашаючы наведаць іх і абяцаючы паставіць подпісы пазьней, кажа Павал Дайлід:

"Адзіная складанасьць ў тым, што многія не маюць пашпартоў. Тым ня менш некаторыя пакідаюць нумар тэлефону, свае адрасы, запрашаючы сустрэцца пазьней. Таму людзі ставяцца вельмі пазытыўна, ніякіх правакацыяў, нічога такога не было. Праходзяць і міліцыянты, чыноўнікі. Усё праходзіць надзвычай спакойна".

Пікетоўшчыкі плянуюць падчас наступнага пікету вывесіць і бел-чырвона-белы сьцяг.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG