Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багародзіца на вуліцы Леніна


Статуя Маці Божай на фоне праваслаўнага сабору
Статуя Маці Божай на фоне праваслаўнага сабору
У Горадні сёньня адкрыта бронзавая статуя Багародзіцы. Разам зь невялікім пастамэнтам яе вышыня — чатыры мэтры. Яна стаіць у месцы, дзе вул. Леніна злучаецца з вул. Элізы Ажэшкі. Аўтар — гарадзенец Уладзімір Панцялееў, прафэсійны скульптар. Асьвяціў помнік япіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемі.

Скульптура стаіць сьпінай да праваслаўнага сабору, а глядзіць на ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Япіскап сказаў: "Знамянальна, што ў дзень Пакрова Божай Маці нашае грамадзтва выбрала яшчэ і асобна сьвята "Дзень маці", і дадаў: "Я думаю — дай Бог, каб стала традыцыяй у будучыні і маладыя прыходзілі б сюды, ускладалі кветкі і пыталіся ў Маці Божай блаславеньня на будучы шлюб". Нехта побач сказаў — гэта сапраўды лепей, чым ускладаць кветкі да статуі Леніна.

Помнік быў пастаўлены да 110-годзьдзя Гарадзенскай япархіі. Скульптару дапамагаў архітэктар Барыс Шмыга, а фундаваў праект дырэктар фірмы "Будоўля" Павал Бузук. Старшыня гарвыканкаму Барыс Казялкоў сказаў, што зроблены "яшчэ адзін крок у рамках царкоўна-дзяржаўных адносінаў" і што статуя "будзе новай архітэктурнай і культурнай славутасьцю" Горадні. Ён назваў працу шэдэўрам.

Цырымонія скончылася, і толькі тады прагучала беларуская мова — вучаніца нядзельнай школкі пры Сьвятапакроўскім саборы Александрына прачытала ўласны верш і перадала яго япіскапу.

Япіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемі асьвяціў помнік

Абраз Багародзіцы спачатку пранесьлі вакол сабору

На адкрыцьці сьпяваў царкоўны хор

Скульптар Уладзімір Панцялееў

Гледачы на бальконе аднаго з дамоў старога квартала, перададзенага епархіі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG