Беларусь і Літва дамовіліся пра транзыт вэнэсуэльскай нафты праз Клайпедзкі марскі порт. Пра гэта журналістам заявіў генэральны дырэктар Klaipedos nafta Рокас Масюліс.
Двухбаковая рабочая група ў Клайпедзе прыйшла да згоды адносна ўмоваў транзыту нафты. На працягу году плянуецца перавезьці прыкладна 2,5 млн. тонаў нафты.
Пры гэтым, адзначыў Масюліс, дамова павінна быць падпісаная на працягу кастрычніка.
Літва, па яго словах, зацікаўлена ў як мага больш доўгатэрміновым супрацоўніцтве, у той час як Беларусі хацелася б заключыць дамову на кароткі час. Масюліс ня ўпэўнены, што дамова ўступіць у сілу ўжо сёлета.
Першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў Літоўскаму тэлебачаньні: "Да канца кастрычніка нашы гаспадарчыя суб'екты і Літоўская чыгунка падпішуць канкрэтныя дамовы, па якім са сьнежня ў бліжэйшыя два гады мы транспартуем ня менш чым 2,5 млн. тонаў нафты праз Клайпедзкі порт па чыгунках Літвы і Беларусі на нашы нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы".
БелаПАН нагадвае, што прыблізна месяц таму ў Klaipedos nafta перагрузілі танкер, які даставіў з Вэнэсуэлы 80 тысячаў тонаў нафты для Беларусі.