На дваццаты дзень правядзеньня грамадзкіх акцыяў каля касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштару бэрнардынцаў абаронцы галасавалі, што рабіць далей: спыняць акцыі ці працягваць.
Прычынай для такога кардынальнага выбару ў лёсе грамадзянскай кампаніі абароны касьцёлу сталі меркаваньні афіцыйных устаноў і каталіцкага касьцёлу адносна ініцыятывы вяртаньня храму вернікам. Будаўнікі, якія вядуць перабудову кляштару, дэпутаты Нацыянальнага сходу, а таксама высокія чыноўнікі з Адміністрацыі прэзыдэнта не парадавалі сваімі адказамі: працы будуць працягнутыя, пра пераезд архіву і перадачу храму вернікам няма і гаворкі.
Зрэшты, як сказаў сустаршыня партыі БХД і адзін з арганізатараў кампаніі абароны касьцёлу Павал Севярынец, «іншага ад іх і не чакалі». Расчаравала абаронцаў рэакцыя архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў інтэрвію газэце «Советская Белоруссия», як лічаць актывісты, іх не падтрымаў. Адказваючы на пытаньне пра лёс касьцёлу, архібіскуп Кандрусевіч згадаў нядаўнюю гісторыю ў Польшчы, калі маладыя людзі ўсталявалі ў Варшаве крыж у памяць пра загінулага прэзыдэнта Леха Качыньскага, а потым запрацівіліся пераносу крыжа ў іншае месца. Севярынец працытаваў архібіскупа Кандрусевіча:
«Крыж, замест таго, каб стаць сымбалем адзінства, раскалоў краіну. Тады выступілі польскія біскупы з просьбай да тых, хто прыходзіў на плошчу, не палітызаваць крыж. Адносіны царквы і палітыкі заўсёды складаліся нялёгка».
Абаронцаў касьцёлу не задаволіла такая рэакцыя. Яны палічылі, што касьцёл адмаўляецца ад барацьбы за гэты храм. Таму і было пастаўлена на галасаваньне: спыняць акцыю, працягваць, ці працягваць, але зь іншай фармулёўкай — пра вяртаньні храму ня пэўнай каталіцкай канфэсіі, а хрысьціянам. Маўляў, пазьней стане зразумела, каму менавіта. За гэты варыянт і прагаласавала большасьць абаронцаў.
Дарэчы, сёньня да старажытных муроў прыйшло абаронцаў як ніколі — болей за 50 чалавек. Магчыма, адной з прычынаў наплыву людзей стала тое, што перад ім меўся выступіць вядомы пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
У пачатку выступу літаратар згадаў пра сваё дзяцінства ў Полацку, а менавіта той дзень 1964 году, калі ў горадзе руйнавалі храм:
«На дзіцячым кінасэансе ў кінатэатры „Радзіма“ фільм быў нейкі пра нашых і немцаў, пра шпіёнаў, як заўсёды ў тыя часы. І вось пасярэдзіне раптам успыхнула сьвятло ў залі і выйшаў нейкі чалавек. Мне запомніліся ягоныя калодкі ад ордэнаў. І ён сказаў: хлопцы, ня бойцеся, зараз мы будзем рваць царкву. Паглядзеў на гадзіньнік, і ў гэты момант прагучала некалькі выбухаў. Пагасла сьвятло. Мы дагледзелі фільм, а калі выйшлі, то ўбачылі, зусім побач, на месцы сабору, прыгажосьць якога мы толькі дзіцячымі сэрцамі, а ня розумамі маглі спасьцігнуць, высачэзную кучу каменьня».
Уладзімер Арлоў прапанаваў перанесьці архіў, які цяпер знаходзіцца ў будынку касьцёла сьвятога Язэпа, у Нацыянальную бібліятэку — да тае пары, пакуль ня будзе пабудавана ці знойдзена асобнае памяшканьне. А храм сьвятога Язэпа, як лічыць пісьменьнік, мусіць належаць вернікам.
Уладзімер Арлоў падпісаў і ўручыў абаронцам касьцёлу свае кнігі. Сярод падарункаў была ў тым ліку і кніга пісьменьніка «Імёны свабоды», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
6 кастрычніка падчас акцыі каля касьцёлу заплянаваны канцэрт.