“Chladnou zemí” (“Па халоднай зямлі”) – так называецца раман чэскага пісьменьніка Яхіма Топала, значная частка дзеяньня ў якім адбываецца ў Беларусі. За гэты твор аўтар атрымаў нядаўна на радзіме прэстыжную літаратурную прэмію імя Яраслава Зайфэрта. А вось беларускія выдаўцы пакуль што не зацікавіліся творам, сюжэт якога крута замяшаны на менскай тэматыцы.
Назва раману – гэта мэтафара ўсяе сучаснае Беларусі, – мяркуе паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Яна была гідам чэскага пісьменьніка, калі ён прыяжджаў у Менск у надзвычай сьцюдзёным лютым 2008-га. Тады прэзэнтавалася выдадзеная па-беларуску кніга “Анёл” з творамі трох Топалаў – бацькі Ёзафа і братоў Яхіма і Філіпа:
“У той дзень, калі ён прыяжджаў, а гэта люты, было вельмі холадна, і, хоць дзеяньне раману адбываецца ў траўні, яго героі ходзяць у цёплай вопратцы і краіна выглядае такой Сібір’ю”.
Дадалі “халодных” уражаньняў суткі ў гатэлі аэрапорту “Менск-2”, дзе Яхім Топал, спазьніўшыся на свой самалёт, змушаны быў чакаць на наступны рэйс.
На “завірушную” мэтафару ў рамане накладзены палітычныя падзеі, хоць, гуляючы тады па Менску, ён ніякіх такіх падзеяў ня бачыў. Але пэрсанажы твору, прыехаўшы з Чэхіі ў Беларусь, трапляюць у самыя неймаверныя гісторыі сучаснага жыцьця краіны.
Марыя Мартысевіч – пра адзін з такіх эпізодаў сюжэту, які адбываецца ў ціхай менскай кавярні “Салодкі фальварак”:
“Яны прыходзяць у “Салодкі фальварак”, хаваюцца там. Але тут Лукашэнка абвяшчае ваеннае становішча і ўсе людзі пачынаюць кідацца крэсламі, біцца, выбягаюць на вуліцу і – пачынаецца рэвалюцыя”.
Паводле раману “Па халоднай зямлі” у Нямеччыне паставілі радыёп’есу, у якой выкарыстаныя, дарэчы, гукі з рэальных беларускіх падзеяў, кажа спадарыня Мартысевіч:
“Сам раман і п’еса асабліва вельмі намякаюць на падзеі вясны 2006 году, і нават у п’есе скарыстаны жывыя гукі, якія запісвалі журналісты падчас разгонаў дэманстрацыяў і мітынгаў”.
Уляўраваны “беларускі” раман чэха Яхіма Топала ўзяўся са згоды аўтара перакладаць на беларускую Сяргей Сматрычэнка:
“Я яго пачаў рабіць, але зрабіў пакуль што ня шмат”.
На пытаньне ж, ці ёсьць у перакладчыка прапановы ад выдаўцоў, спадар Сматрычэнка сказаў, што няма, а сам ён нікому не прапаноўваў. Хоць мяркуе, што надрукаваць раман удасца прынамсі ў якім часопісе, напрыклад, у “ARCHE”, бо твор невялікі – усяго сто зь нечым старонак.

Сам раман і п’еса асабліва вельмі намякаюць на падзеі вясны 2006 году...