Ліст з гэтым заклікам, падпісаны Гавэлам ды двума іншымі падпісантамі чэхаславацкай "Хартыі 77", праваабаронцам Данай Немцавай і рымска-каталіцкім біскупам Вацлавам Малым, зьявіўся ў сёньняшнім выданьні International Herald Tribune.
"Мы ніколі не падумалі б, што наш кароткі маніфэст адгукнецца рэхам у Кітаі праз 30 гадоў", — пішуць Гавэл, Немцава і Малы. — "У сьнежні 2008 г. група 303 кітайскіх актывістаў, юрыстаў, інтэлектуалаў, навукоўцаў, адстаўных дзяржаўных службоўцаў, работнікаў і сялянаў выступіла з уласным маніфэстам пад назвай "Хартыя 08", дамагаючыся канстытуцыйнага ўраду, пашаны для правоў чалавека ды іншых дэмакратычных рэформаў. Ён быў апублікаваны на 60-я ўгодкі Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека".
Галоўным аўтарам "Хартыі 08" быў Лю Сяабо, які раней адседзеў 5 гадоў у турме за падтрымку антыўрадавых пратэстаў на пляцы Цяньаньмэнь у Пэкіне ў 1989. За распаўсюджваньне "Хартыі 08" кітайскія ўлады арыштавалі Лю Сяабо ў чэрвені летась, а ў сьнежні засудзілі яго на 11 гадоў турмы. Дысыдэнт адбывае гэтае пакараньне ў турме на поўначы краіны, далёка ад Пэкіну, дзе засталася ягоная жонка і сябры.
"Мы просім Нобэлеўскі камітэт уганараваць больш чым два дзесяцігодзьдзі нязломнага і мірнага змаганьня Лю Сяабо за рэформы і ўчыніць яго першым кітайскім атрымальнікам гэтай прэстыжнай прэміі. Зрабіўшы так, Нобэлеўскі камітэт падаў бы сыгнал як самому Лю, так і кітайскаму ўраду, што шмат людзей у Кітаі і па ўсім зямным шары салідарызуюцца зь ім і зь ягонай непахіснай верай у свабоду і правы чалавека для аднаго мільярда трохсот мільёнаў кітайцаў", — заканчваюць свой заклік Гавэл, Немцава і Малы.
Нобэлеўская прэмія міру прысуджаецца адмысловым камітэтам, утвораным нарвэскім парлямэнтам, і ўручаецца кожны год 10 сьнежня (дзень сьмерці Альфрэда Нобэля, фундатара прэміі) у ратушы ў Осла, у прысутнасьці караля Нарвэгіі.
Самога Вацлава Гавэла шмат гадоў лічаць адным з самых моцных кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру.