Пакуль што найбольш прэтэнзіяў да беларускага боку, які намагаецца выгандляваць адмысловы статус па цэлым шэрагу пазыцый — ад ільготнага мыта на ўвезеныя ў краіну аўтамабілі да ўнутрырасейскіх коштаў на энэрганосьбіты.
Расейскую дэлегацыю на паседжаньні Камісіі ўзначальвае першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў, казахстанскую — першы віцэ-прэм'ер Умірзак Шукееў, беларускую — віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў. Адно з вынесеных на абмеркаваньне пытаньняў — стварэньне адзінай сыстэмы антыдэмпінгавага рэгуляваньня. Хоць удзельнікі Мытнага саюзу ад пачатку ліпеня фармальна працуюць у адным прававым полі, трымаецца ўсё збольшага на даверы. А насамрэч кожны з бакоў намагаецца любым спосабам замацавацца на суседняй тэрыторыі. Так, Расея небеспадстаўна трывожыцца за сваю аўтапрамысловасьць. Паводле падлікаў, беларускія гандляры маюцца рэалізаваць у Расеі звыш паўмільёна патрыманых легкавікоў, што, на думку экспэртаў, падарве аўтамабільны рынак.
Між тым, начальнік прававога ўпраўленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Адэрэйка лічыць, што моцна турбавацца на гэты конт ня варта, паколькі рана ці позна "халява" для беларусаў усё ж скончыцца. Па яго словах, ад сярэдзіны наступнага году, хутчэй за ўсё, давядзецца прызвычайвацца да ўмоваў уніфікаваных мытных пошлінаў:
"Дата 1 ліпеня 2011 года, да якой вызначанае выключэньне адносна фізычных асобаў Рэспублікі Беларусь, вызначаная пратаколам аб асобных часовых выключэньнях з рэжыму функцыянаваньня асобнай мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу ад 5 ліпеня 2010 году. Акурат там вызначаная дата 1 ліпеня 2011 году для Беларусі адносна легкавых транспартных сродкаў. З улікам таго, што існуе пэўная працэдура, Беларусь ня мае магчымасьці і ў аднабаковым парадку нейкім чынам увесьці зьмены, у тым ліку і датычна даты".
Антыдэмпінгавая тэма актуальная і ў зьвязку зь мінулагоднімі скандаламі вакол паставак на расейскі рынак таннага беларускага малака, мяса, гародніны. У Расеі баяцца, што на тле сёлетняга неўраджаю і пажараў спробы Беларусі паставіць сваю прадукцыю ніжэй за сабекошт могуць мець кепскія наступствы для расейскіх вытворцаў. У той жа час беларускі бок не адкідае магчымасьці абагаціцца на іншым фронце, спадзеючыся на станоўчае вырашэньне пытаньня са скасаваньнем расейскага мыта на нафтапрадукты. Працяг разгляду ў Эканамічным судзе СНД адпаведнага пазову Міністэрства юстыцыі Беларусі да ўраду Расеі прызначаны на 7 кастрычніка.
Паводле намесьніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргея Барысюка, ва ўмовах некаторых непаразуменьняў да месца казаць хіба што пра пачатак вялікага шляху ў адзіную эканамічную прастору:
"Нейкія вынікі, напэўна, падсумоўваць рана. Але мы атрымалі ў рамках Мытнага саюзу досыць магутны інтэлектуальны складнік. Бо адна справа, калі мытная служба варыцца ва ўласным соку, і зусім іншае, калі ў працэсе вызначэньня прыярытэтных задач выкарыстоўваецца патэнцыял, досьвед, веды як мінімум трох мытных службаў. Гэта што тычыцца, скажам так, ідэалягічнага выніку. Адносна ж практычнага выніку дзейнасьці ва ўмовах Мытнага саюзу, то ўсе паказьнікі знаходзяцца на тым узроўні, які быў спрагназаваны, заплянаваны на 2010 год. Ні спаду, ні рэзкага росту актыўнасьці ў частцы зьнешне-эканамічнай дзейнасьці мы не назіраем".
Казахстанскі палітоляг Дасым Сатпаеў не выключае, што напружаньне ў стасунках паміж намінальнымі саюзьнікамі можа ўзмацніцца яшчэ да канца 2010 году, калі пачнецца падзел "кушу" ад дзейнасьці Мытнага саюзу. У долі сабраных мытных плацяжоў Расея прэтэндуе на 87% прыбыткаў, Казахстан — на 8%, Беларусь — на 5%. На думку экспэрта, такая дыспрапорцыя можа выклікаць пытаньні з боку Беларусі, а на тле ранейшага канфлікту Менску і Масквы зь любой маленькай іскры можна разгарэцца полымя:
"Асноўныя пытаньні Мытнага саюзу павінны быць узьнятыя пры канцы сьнежня падчас сустрэчы ў Маскве, дзе будуць падводзіцца першыя вынікі працы гэтага новаўтварэньня. І якраз тады заплянаваная поўнафарматная сустрэча на ўзроўні прэзыдэнтаў трох дзяржаў — Казахстану, Расеі і Беларусі. Канечне, калі на тэрмінах не адаб'ецца цяперашні канфлікт паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі, бо Казахстан на гэтае супрацьстаяньне ніякага ўплыву амаль што ня мае. Калі на той момант зноў будуць сур'ёзныя канфлікты, шум, гам і скандалы, то Казахстан наўрад ці што здолее зрабіць, хоць, натуральна, Назарбаеў са свайго боку паспрабуе прымірыць апанэнтаў. Але, думаю, наўрад ці ў яго штосьці атрымаецца".
Экспэрт лічыць, што ў Аляксандра Лукашэнкі больш магчымасьцяў для манэўра. У залежнасьці ад сытуацыі, якая складзецца на той момант у стасунках Крамля зь Менскам, можна будзе папросту праігнараваць трохбаковы саміт, спаслаўшыся на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

мы атрымалі ў рамках Мытнага саюзу досыць магутны інтэлектуальны складнік ...

калі на тэрмінах не адаб'ецца цяперашні канфлікт паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі ...