Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь застаецца ў лідэрах па колькасьці самагубстваў


10 верасьня – усясьветны дзень прадухіленьня самагубстваў, які праводзіцца, каб заахвоціць дзейнасьць па прадухіленьні самагубстваў ва ўсім сьвеце.

У сярэднім, у сьвеце штодня каля 3000 чалавек канчае жыцьцё самагубствам. На кожнага чалавека, які зьдзейсьніў самагубства, даводзіцца 20 ці больш чалавек, што спрабавалі скончыць з сабой.

Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь шмат гадоў зьяўляецца адным з усясьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў.

Паводле крытэрыяў гэтай міжнароднай арганізацыі, высокім лічыцца ўзровень, які перавышае 20 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.

У 2004 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 3411 самазабойстваў, летась каля 3 тысяч – болей за 30 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.

Болей пра гэтую праблему пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG