Паводле новых мытных правілаў, цяпер у Беларусь можна ўвозіць 50 кіляграмаў асабістых рэчаў на суму да паўтары тысячы эўра. Грузавыя мікрааўтобусы, паўпрычэпы, мапэды, ровары, скутэры — сталі даражэй. Але ёсьць магчымасьць бязмытнага правозу бытавой тэхнікі, чым актыўна карыстаюцца беларусы.
На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» чэргі растуць. З моманту ўступленьня Беларусі ў Мытны саюз колькасьць ахвотных набыць тавары за мяжой павялічваецца. Вось што паведамілі нам у Берасьцейскай мытні:
«Калі патрэбны матацыкл, пральная машына — цяпер гэта будзе даражэй. Калі, напрыклад, нехта жадае перавезьці тэлевізар вагой менш за 50 кіляграмаў, або мікрахвалёўку, то цяпер за гэта ня трэба будзе плаціць. А вось што тычыцца „пралкі“, то трэба будзе аплаціць стаўку, якая складае прыкладна 15% ад цаны тавару і плюс каля 20% падатку на дадатковую вартасьць».
Тым часам прыватныя перавозчыкі адзначаюць, што з увядзеньнем новых правілаў магчымасьцяў для ўвозу тавараў у Беларусь зьявілася больш. Вось што распавёў жыхар Берасьця Генадзь, які часта бывае ў Польшчы:
«Раз на месяц я магу нейкую рэч увозіць у Беларусь. І гэта добра, бо апошнія пяць гадоў наагул нешта ўвезьці было проста немагчыма. Вось, напрыклад, я купіў у Польшчы тэлевізар, раней за яго я б быў вымушаны плаціць каля 500 эўра».
Кошты ў Польшчы, адзначае Генадзь практычна ўдвая меншыя, чым у Беларусі за аналягічныя тавары.Таму многія намагаюцца зрабіць візы ня толькі сабе, але і родным, і падчас паездак запісваюць тавары на іх.
Тым ня менш, як адзначае жыхар Берасьцейскага раёну Валер, узьнікаюць дадатковыя складанасьці з тым, што колькасьць жадаючых праехаць празь мяжу павялічваецца, растуць чэргі. Мытнікі таксама пачалі больш пільна правяраць і кантраляваць паток тавараў. За частыя паездкі беларускія мытнікі могуць не пусьціць з таварам на тэрыторыю Беларусі:
«Могуць не прапусьціць з таварам дадому, сказаўшы, што вельмі часта перасякаеш мяжу. Прычым аргумэнтуюць гэта тым, што ня маеш права часта нешта перавозіць. Разварочваюць назад у Польшчу з таварам, які павінен быць там пакінуты. Я неяк ехаў з коламі, што дазволена заканадаўствам, але мытнікі сказалі, што вельмі часта ежджу і прыйшлося начаваць у Тэрэспалі, а раніцай зноў ехаць і прасіць у начальніка зьмены».
На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» чэргі растуць. З моманту ўступленьня Беларусі ў Мытны саюз колькасьць ахвотных набыць тавары за мяжой павялічваецца. Вось што паведамілі нам у Берасьцейскай мытні:
«Калі патрэбны матацыкл, пральная машына — цяпер гэта будзе даражэй. Калі, напрыклад, нехта жадае перавезьці тэлевізар вагой менш за 50 кіляграмаў, або мікрахвалёўку, то цяпер за гэта ня трэба будзе плаціць. А вось што тычыцца „пралкі“, то трэба будзе аплаціць стаўку, якая складае прыкладна 15% ад цаны тавару і плюс каля 20% падатку на дадатковую вартасьць».
Тым часам прыватныя перавозчыкі адзначаюць, што з увядзеньнем новых правілаў магчымасьцяў для ўвозу тавараў у Беларусь зьявілася больш. Вось што распавёў жыхар Берасьця Генадзь, які часта бывае ў Польшчы:
«Раз на месяц я магу нейкую рэч увозіць у Беларусь. І гэта добра, бо апошнія пяць гадоў наагул нешта ўвезьці было проста немагчыма. Вось, напрыклад, я купіў у Польшчы тэлевізар, раней за яго я б быў вымушаны плаціць каля 500 эўра».
Кошты ў Польшчы, адзначае Генадзь практычна ўдвая меншыя, чым у Беларусі за аналягічныя тавары.
Могуць не прапусьціць з таварам дадому, сказаўшы, што вельмі часта перасякаеш мяжу.