6 верасьня ў Менску сям’я, сябры і калегі разьвіталіся з журналістам, заснавальнікам сайту «Хартыі-97» Алегам Бябеніным, які пайшоў з жыцьця на 37-м годзе.
Чарга ў залю рытуальных паслуг на вуліцы Альшэўскага стаяла больш за паўгадзіны. Калегі і сябры Алега Бябеніна, палітыкі і праваабаронцы, музыкі, прадпрымальнікі, а таксама чытачы сайту «Хартыі-97» несьлі вянкі і бела-чырвоныя букеты. Разьвітацца з журналістам прыйшло некалькі соцень чалавек. Апранутыя ў цывільнае прадстаўнікі праваахоўных органаў знаходзіліся побач з будынкам, але ніякім чынам ня ўмешваліся ў цырымонію.
Збольшага разьвітаньне прайшло моўчкі, сям’я нябожчыка не захацела, каб ў рытуальнай залі гучалі прамовы і рабіліся здымкі.
Жанчыны плакалі. Блізкія і знаёмыя Алега згадвалі яго толькі добрым словам.
Палітык Андрэй Саньнікаў назваў Алега Бябеніна буйной постацьцю ў беларускай гісторыі новага часу:
«Вельмі таленавіты чалавек, добры арганізатар, ён стварыў першы беларускі сучасны сайт з альтэрнатыўнай інфармацыяй, якой так не хапае людзям. Як чалавек ён быў цудоўны, вельмі надзейны, вельмі добры, энэргічны. Меў выключнае стаўленьне да свайго малодшага сына Сьцяпана. Менавіта гэта для мяне зьяўляецца галоўным, што выключае, што ён мог пайсьці на самагубства».
Гэтак жа ня вераць у афіцыйную вэрсію самазабойства Алега і ягоныя калегі, якія кажуць пра шматлікія незразумелыя моманты ў справе . Старшыня БАЖ Жана Літвіна назвала сьмерць Бябеніна яшчэ адной трагічнай і невытлумачальнай старонкай гісторыі беларускай журналістыкі:
«За ўсім за гэтым ёсьць нейкія людзі, якія падштурхнулі… Самае сумнае, што дадалося яшчэ адно імя ў ланцужку са Зьмітром Завадзкім, Веранікай Чаркасавай… Цяпер Алег Бябенін… А пытаньні застаюцца: хто вінаваты, што адбылося? Мы згубілі калегу, таленавітага чалавека, якога мы ўсе любілі».
Жана Літвіна мяркуе, што праўду пра сьмерць Алега Бябеніна грамадзтва даведаецца толькі пасьля зьмены ў Беларусі ўлады.
Рэжысэр Юры Хашчавацкі згадвае, што ў свой час менавіта Алег Бябенін выступіў ініцыятарам стварэньня ягонага фільму «Плошча» пра падзеі 2006 году ў Менску:
«Я думаю, што мы шмат яму абавязаныя, ня толькі я, але многія людзі… Ён быў як бы незаўважным, ён ніколі ня лез у кадар, ня быў шумным. Сьціплы чалавек, але вельмі моцны. Яго было цяжка зрушыць з абранага шляху».
Зьміцер Бандарэнка, які шмат часу, з 1997 году, працаваў поруч з Алегам Бябеніным, кажа, што пакуль да канца не ўсьвядоміў гэтую страту:
«Мы сядзелі штодня ў адным пакоі, гэта было шмат гадоў. Ён быў вельмі надзейным, часам мы сварыліся, але ён быў вельмі адходлівы. І гэта дапамагала справе… І сем’і ведалі, мы шмат гадоў мелі і агульных сяброў, і справу… Яго сьмерць нібыта забірае частку майго цела і душы».
Іншая калега Алега Бябеніна пра працы на сайце «Хартыі-97» Натальля Радзіна пасьля разьвітаньня зь сябрам сказала:
«Я на заўсёды запамятаю, як Алег любіў жыцьцё. Ён быў вельмі жыцьцярадасным і поўным плянаў. Ён быў добрым сем’янінам і цудоўным бацькам. І ён быў сапраўды вялікім прафэсійным журналістам. Такіх журналістаў у Беларусі можна палічыць на пальцах».
Пахавалі Алега Бябеніна на Ўсходніх могілках Менску.
Рэпартаж першага каналу расейскага тэлебачаньня: