Да праверкі абставінаў сьмерці журналіста Алега Бябеніна, якой спачатку займалася пракуратура Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці, падключылася Менская абласная пракуратура. З 4-га верасьня супрацоўнікі пракуратуры вядуць апытаньні знаёмых і сяброў журналіста, найперш тых, чые дадзеныя знойдзены ў тэлефоне Бябеніна. Актыўна апытваюць і калегаў Бябеніна па сайце "Хартыя-97". Паводле рэдактара сайту Натальлі Радзінай, падчас гэтых апытаньняў сьледчых больш цікавілі пытаньні, зьвязаныя зь дзейнасьцю сайта.
"Усё ў кучу. Яны ня могуць расьсьледаваць абставіны сьмерці журналіста, ім абавязкова трэба ведаць, як функцыянуе незалежны сайт. Гэта, відаць, па просьбе калегаў зь іншага ведамства".
Лідэр "Эўрапейскай Беларусі" Андрэй Саньнікаў, зь якім таксама правялі падобнае апытаньне, паведаміў супрацоўнікам пракуратуры пра трывалы ціск на сайт "Хартыя-97", ды нагадаў пра тое, як Алега Бябеніна аднойчы невядомыя вывезьлі ў лес і зьбілі. Гэта было ў канцы 1990-ых гадоў, і з тых часоў злачынцы не знойдзеныя. Спадар Саньнікаў даў паказаньні і пра тое, што Алег Бябенін уваходзіў у ягоны перадвыбарчы штаб — нагадаем, лідэр "Эўрапейскай Беларусі" заявіў пра намер вылучацца на прэзыдэнта краіны. Сьледчы запісаў гэтыя паказаньні Андрэя Саньнікава, што палітык лічыць вельмі істотным. Але быў у апытаньні і момант, які дадаў сумневу ў афіцыйнай вэрсіі аб самагубстве, кажа Андрэй Саньнікаў. Гаворка пра меркаваны час сьмерці Алега Бебеніна. Сумневы падзяляе і Натальля Радзіна.
"Калі Алега знайшлі, у пятніцу 3-га верасьня, экспэрты сказалі, што сьмерць надышла прыкладна а 2 гадзіне дня 3-га верасьня. На наступны дзень сваякам выдалі дадзеныя экспэртызы, паводле якіх сьмерць надышла вечарам 2-га верасьня. Такім чынам разьбег паміж часам сьмерці 15-16 гадзінаў. Гэта абсалютна неверагодна. Бо адрозьніць цела, якое ўжо закалела, ад яшчэ цёплага для адмыслоўцаў ня цяжка".
Нагадаю, 4-га верасьня пракурор Дзяржынскага раёну Сяргей Каўрыга таксама не назваў карэспандэнту "Свабоды" час сьмерці Алега Бябеніна, хаця ужо меў вынікі экспэртызы. Пракурор спаслаўся на тое, што ў яго "няма перад сабой дакумэнту". У далейшай размове Сяргей Каўрыга сказаў, што здарэньне пэўна ёсьць самагубствам і цяпер будзе правярацца, ці ня быў Алег Бябенін давезены да такога кроку.
Паводле зьвестак, апошні раз Алега Бябеніна бачылі жывым у першай палове дня 2-га верасьня. Увечары таго ж дня сябры атрымалі ад яго смс-паведамленьне пра тое, што ён ня прыйдзе на сустрэчу. Сябры адзначаюць, што звычайна Бябенін смс-паведамленьнямі не карыстаўся.
У нядзелю 5 верасьня расейскі тэлеканал “РТР” у выніковай праграме "Вести недели" паведаміў пра сьмерць Алега Бябеніна, назваўшы журналіста "яркім крытыкам Лукашэнкі і актыўным удзельнікам "Хартыі-97". Паводле паведамленьня, Алег Бябенін "займаўся расьсьледаваньнем дзейнасьці гэтак званых эскадронаў сьмерці".
Тым часам старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк заклікаў улады Беларусі правесьці "поўнае і празрыстае" расьсьледаваньне абставінаў сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.
Пахаваюць Алега Бябеніна сёньня ў Менску на Ўсходніх могілках.