Як заявіў Аляксандар Лукашэнка, у першым паўгодзьдзі праваленыя важнейшыя парамэтры ў прамысловасьці, сельскай гаспадарцы, інвэстыцыях. Як вынік - 7% росту валавога ўнутранага прадукту пры прагнозе ў 11-13%. Яшчэ адзін паказьнік, які абурыў Лукашэнку, - дысбалянс у зьнешнім гандлі: за паўгода адмоўнае сальда склала 2 мільярды 400 мільёнаў даляраў. Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў, што надышоў час прынесьці карысьць краіне і людзям, а не "хавацца пад венікам".
Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў урад за тое, што, нягледзячы на неаднаразовыя прэзыдэнцкія даручэньні, так і ня вырашаная праблема затаваранасьці складоў. У гэтай сувязі ён загадаў разабрацца з сытуацыяй, якая склалася ў гандлёвым дысбалянсе з Расеяй: у той час, як на 1 ліпеня пратэрмінаваная запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў расейскаму боку перавысіла 248 мільярдаў рублёў, суб'екты гаспадараньня Расеі вінныя Беларусі амаль 600 мільярдаў рублёў:
"Як разумець тое, што праблема ліквідацыі залежаў гатовай прадукцыі ня вырашаная да гэтага часу? Дагэтуль на складах прамысловых прадпрыемстваў без руху гатовай прадукцыі -- на суму 6 трыльёнаў рублёў. Сёньня разам зь вялізнымі запасамі на складах расьце пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць. То бок, гатовая прадукцыя адгружаная, а выручка за яе не паступіла. Больш за тое, зьнешняя пратэрмінаваная запазычанасьць расейскіх партнэраў перавысіла доўг беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на 347 мільярдаў рублёў. Што ж атрымліваецца? Выгаду ад росту экспарту і разгрузкі складоў маюць не беларускія вытворцы, а іх зьнешнегандлёвыя партнэры".
Экспэрты кажуць, што зразумець нэрвознасьць кіраўніка краіны можна - дзяржаўная скарбонка імкліва пусьцее. Валюту ў казну стабільна прыносіць рэалізацыя калійных угнаеньняў. Іншы артыкул прыбытку – экспарт нафтапрадуктаў – скараціўся на 40% і не дае падставаў да аптымізму ў будучым. Стаўка на трактары, грузавыя аўтамабілі, сельгастэхніку, лёгкую прамысловасьць не ўспрымаецца ўсур'ёз нават на ўрадавым узроўні – занадта вялікая неадпаведнасьць паміж коштам і якасьцю.
Крызісны мэнэджэр Мечыслаў Бурак перакананы: скалынаньне паветра ні да чаго не прывядзе. На яго думку, беларуская прамысловасьць у цяперашнім выглядзе толькі і можа, што працаваць на склад:
"Справа нават не ў мадэрнізацыі, бо мадэрнізацыя – само па сабе састарэлае слова, але яны там гэтага, відаць, не разумеюць. Мадэрнізацыя – гэта падцягваньне сваёй разваленай эканомікі да перадавога ўзору. А нам патрэбная не мадэрнізацыя, а неабходна наноў ствараць усю структуру. То бок, будаваць эканоміку па зусім іншых стандартах. Арыентавацца не на гігантаманію, а рабіць тое, што мы насамрэч рабіць здольныя. Бадай, адзінае, што нас уратавала б, дык гэта тое, што мы маглі б браць на сябе рызыкі. Але час, на жаль, таксама ўжо упушчаны. Таму не мадэрнізаваць трэба эканоміку, а цалкам яе перарабляць".
Аляксандар Лукашэнка назваў скрайне нездавальняючай працу дзяржаўных органаў у справе прыцягненьня ў эканоміку краіны замежных інвэстыцыяў. Па яго словах, чысты прыток інвэстыцыйных сродкаў сёлета будзе меншы, чым нават у крызісны 2009-ы. Адзначаная незбалянсаванасьць у зьнешнім гандлі і нізкая дывэрсыфікацыі экспарту. Эканаміст Васіль Шлындзікаў лічыць, што занадта доўга дзяржава, не праводзячы ніякіх рэформаў, падтрымлівала стратныя галіны, каб цяпер спадзявацца на цуд:
"Пры жаданьні можна было б арганізаваць усё зусім інакш, гэта цалкам магчыма. Але і цяпер усё робіцца па старых схемах, яшчэ савецкіх. Ну які, прыкладам, сэнс рабіць вялізныя ўліваньні ў беларускіх вытворцаў швейных ці трыкатажных вырабаў? Віетнамкі, таджычкі на Чэркізаўскім ці нейкім іншым маскоўскім рынку шыюць нашмат лепей, чым уся наша лёгкая прамысловасьць! І як ты яе ў нашых умовах не падтрымлівай, яны як шылі нешта пачварнае, так і дагэтуль шыюць. А пры такой палітыцы нічога не зьменіцца і надалей".
Са свайго боку прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі пацьвердзіў, што найбольш складаная сытуацыя склалася на буйнейшых валаўтворных прадпрыемствах Міністэрства прамысловасьці, дзе дакрызісны узровень так і не адноўлены. Аднак, на думку кіраўніка Агенцтва дзелавых сувязяў Валянціна Лопана, наўрад ці правільная пастаноўка пытаньня аб нарошчваньні аб'ёмаў вытворчасьці без вырашэньня асноўнай праблемы – пошуку рынкаў збыту. Праца маркетынгавых службаў на дзяржаўных прадпрыемствах па-ранейшаму трымаецца на тым, што сам пакупнік мусіць да іх зьвяртацца:
"Якіясьці вузкія нішы ёсьць нават у Эўропе, каб той жа МАЗ мог там прадаваць свае машыны. Прычым, нават не абавязкова высокіх экалягічных стандартаў. Але для гэтага трэба вельмі дакладна ведаць рынак. Прыкладам, я ў свой час сутыкаўся з тым, што ў Нямеччыну можна было б пастаўляць нашы грузавікі дзесьці на рэкультывацыю земляў пасьля распрацоўкі бурага вуглю. Бо там, дзе машыны ніколі не выяжджаюць на дарогі агульнага карыстаньня, увогуле не патрабуецца трымацца стандарту Эўра-4 і высокіх экалягічных нормаў. То бок, МАЗ у такія месцы тэарэтычна штосьці можа пастаўляць. Але дзеля гэтага трэба працаваць. Не сядзець, чакаючы прапановаў, а самім шукаць яшчэ неасвоеныя рынкі".
Кіраўнік ураду ў сваёй справаздачы паведаміў, што распрацаваныя 47 стратэгіяў дзеля нарошчваньня экспарту і замацаваньню на рынках Лацінскай Амэрыкі, Азіі, Афрыкі. Па выніках працы ў першым паўгодзьдзі, Беларусь засвоіла новыя рынкі ў 24 дзяржавах сьвету. Праўда, за выключэньнем Вэнэсуэлы, у супрацоўніцтве зь якой пераважваюць не зусім празрыстыя схемы, рапартаваць пра вялікія посьпехі пакуль не даводзіцца.

запазычанасьць расейскіх партнэраў перавысіла доўг беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на 347 мільярдаў рублёў ...

патрэбная не мадэрнізацыя, а неабходна наноў ствараць усю структуру ...